Даволі часта ў мяне ўзьнікае жаданьне ўпікнуць беларускую блогасфэру. За дробнатэм’е, недастатковую вастрыню, адсутнасьць напалу жарсьцяў, памяркоўнасьць і да т.п. “А ён, мяцежны, просіць буры…” Тут жа калі і здараюцца буры, дык хіба што ў шклянцы вады.
Гэтым тыднем, вось, пісьменьнік Кастусь Вушасты адфрэндзіў пісьменьнікаў Сярожу Пістончыка і Андрэя Хадановіча. Яны яшчэ лёгка абышліся! Андрэй Дынько ў 2006-м за тое самае атрымаў быў 10 сутак арышту — за “нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы”.
Зрэшты, у кантэксьце беларускай блогасфэры гэта падзея. Бо тут не прынята раскідвацца людзьмі. Іх ня так ужо і шмат. Хутчэй імкнуцца нікога не пакрыўдзіць, згладзіць вострыя вуглы, каб, крый божа, ня страціць каго з чытачоў, якія тут на вагу золата. А такія зорныя чытачы як Пістончык з Хадановічам і пагатоў. Хаця зоркі якраз мала каго чытаюць, ім няма калі сярод зорных клопатаў, таму адзіная карысьць ад іх знаходжаньня ў сьпісе ўзаемных фрэндаў, як ад той марктвэнаўскай банкноты ў адзін мільён фунтаў стэрлінгаў — выклікае павагу да ўладальніка. У адрозьненьне ад шараговага беларускага блогера, буйнакаліберныя (па нашых мерках) зоркі заносяць у сьпіс фрэндаў ня ўсіх, хто занёс іх. Канечне, тут няма блогераў, якія могуць сабе дазволіць трымаць у сьпісе ўсяго пяць-дзесяць чалавек, а іх пры гэтым будуць чытаць тысячы. Але ў таго ж Хадановіча суадносіны 1:3, то бок на ягоны журнал падпісана болей за тысячу чытачоў, а ён адарыў узаемнасьцю толькі трохсот. Таму, калі вам пашэнціла трапіць у ягоны сьпіс, можна лічыць гэта праявай панскай ласкі.
Кастусь Вушасты вырашыў адрынуць ласку ягамосьцяў, патлумачыўшы свой дэмарш такім чынам: “Мацюкоў і брыдоты я наслухаюся ля магазіна і ля пад’езда”. Ну, у Пістончыка амаль ніводны допіс без мацюкоў не абыходзіцца, гэта, можна сказаць, ягоная візытоўка. Дзіўна, чаму спадар Вушасты адразу таго не заўважыў. Што да Хадановіча, я знайшоў у яго апошніх запісах адзінае крамольнае слова — “дупа”. Колькі жыву, не здаралася чуць гэтага слова ані каля крамы, ані каля пад’езду.
У адказ спадару Вушастаму пісьменьніца Аксана Бязьлепкіна сказала, што хацела раней адфрэндзіць яго самога — за парнаграфічную замалёўку.
Тым часам у расейскай блогасфэры ламаліся дзіды вакол забойства выбітнага актывіста антыфашысцкага руху — шостага за апошнія некалькі гадоў — Івана Хутарскога. Зьдзейсьненага акурат у Міжнародны дзень цярпімасьці — 16 лістапада.
Блогер copylefter пэўны, што віной таму канцэпцыя “кіраванага нацыяналізму”, якой, на яго думку, прытрымліваюцца расейскія ўлады. Нібыта спадзеючыся, што калі стварыць ультра-правым “легальны палітычны буфэр” і “прыкарміць” іх, яны будуць добра паводзіцца. Але ультра-правыя не сьпяшаюцца рабіцца белымі і пушыстымі. Наадварот, вышэй уздымаюць голаў, паводзячыся ўсё больш нахабна. Блогер vedenin2903 лічыць фашызм у Расеі “арганічным працягам афіцыйнага палітычнага дыскурсу”. Бо расейская ўлада выкарыстоўвае тыя самыя прапагандысцкія штампы, якія выкарыстоўваліся ў нацыстоўскай Нямеччыне: культывуючы ў сваіх грамадзянаў прыніжанасьць і крыўду за распад СССР (ініцыяваны вонкавымі сіламі), заклікаючы да імпэрскага рэваншу, ствараючы вобраз краіны як абложанай ворагамі крэпасьці, рэабілітуючы бязьлітасны да “ворагаў народа” важдзізм у асобе Сталіна і да т. п. Няма нічога дзіўнага, што гэтая ўра-патрыятычная прапаганда прыносіць свае плады.
У якасьці помсты за забойства свайго таварыша каля 70 антыфашыстаў увечары 17-га лістапада зьдзейсьнілі напад на маскоўскі штаб моладзевага пракрамлёўскага руху “Расея маладая”, які яны лічаць “легальным дахам” для шэрагу ультра-нацыяналістычных арганізацыяў. “На нашых вачах разгортваецца сапраўдная вайна…” — як пішуць некаторыя СМІ. У расейскай блогасфэры яна дакладна палае на ўсю моц.
А 19-га лістапада ў Маскве быў забіты разам з сваім памочнікам сьвятар праваслаўнай царквы і адначасова блогер Данііл Сысоеў, вядомы, апроч іншага, сваімі антыісламісцкімі выказваньнямі. Паводле асноўнай вэрсіі сьледзтва, забойства было зьдзейсьненае “на рэлігійнай глебе”. Падазраюць “асобу каўкаскай нацыянальнасьці”… Кастусь Чарнец лічыць, што сьвятар быў у тым ліку канкурэнтам скрайнім расейскім нацыяналістам і ўра-патрыётам. Бо супраць іх таксама былі скіраваныя яго пропаведзі.
Натуральна, на гэткім тле нашыя міргарадзкія жарсьці ўзьдзейнічаюць нібы гаючы бальсан на душу. Іван Іванавіч пасварыўся зь Іванам Нічыпаравічам. Блогер deniskorablev назваў эўрафорум “пацучыным міжсабойчыкам”. Паралелі зь сьветам фаўны працягнуў shumovik, зацяты змагар зь Мілінкевічам, напісаўшы: “сагналі амаль тысячу казлоў, каб прапіярыць аднаго Барана”. І ён сярод тых “казлоў” быў, дармовы абед еў, скардзіўся на тое, што “есьці давялося ў прыніжальных для чалавека ўмовах — бачылі нават, як нехта еў у прыбіральні”.
Ну, тут не Расея, за казлоў адказваць, пэўна ж, не прымусяць. Плявузгай сабе.
Залішне казаць, што згаданыя забойствы ды іхныя сацыяпалітычныя наступствы фактычна не абмяркоўваліся ў беларускай блогасфэры. Пра Івана Хутарскога “па доўгу службы” напісалі некалькі беларускіх анархістаў, гэтак жа сама некалькі праваслаўных — пра Данііла Сысоева. І цішыня. Як звычайна.
Аднак сувязь зь вялікай зямлёй не парвалася канчаткова. Паразу расейскай зборнай па футболе ад зборнай Славеніі абмяркоўвалі вельмі нават жвава. Хтосьці спачуваў, збольшага радаваліся. Спорт ня толькі яднае, разьядноўвае таксама. Недарэмна футбол называюць “заменай вайны”. Замяняе, але ж і застаецца вайной.
Блогер ivashkevich прычыны паразы Расеі ўбачыў у бягучых рэклямных радках на стадыёне. Сярод рэклямаваных тавараў ён падлічыў ажно сем алькагольных брэндаў. “Ну як у такіх умовах рускі можа засяродзіцца на гульні?!”
Ці выпадае беларусам працягваць з гэтага сьмяяцца? Улічваючы тое, што мы апошнім часам імкліва даганяем Расею па колькасьці спажываньня алькаголю.
У рамках кінафэсту “Лістапад-2009” у менскіх кінатэатрах дэманструецца кінастужка Паўла Лунгіна “Цар” пра Івана Жахлівага. Дарэчы, на афішы сайту tut.by фільм праходзіць пад цэтлікам “Нашае кіно”. І цар, значыць, наш. А Вялікае Княства Літоўскае, зь якім ён ваяваў і ўзяў Полацак, — чыё?
Шаноўныя ўладальнікі парталу tut.by, нам чужога ня трэба! Ня нашая зборная па футболе пацярпела паразу ад славенцаў. І да твору Паўла Лунгіна мы, беларусы, маем ня большае дачыненьне, чым да прадукцыі “Metro-Goldwin-Mayer”. Нягледзячы на тое, што заснавальнік амэрыканскай кінастудыі — Луіс Барт Маер — ураджэнец Менску.
Беларускія блогеры схадзілі паглядзець на гэта наша-іхняе кіно. Вось што яны ўбачылі:
“Мне падалося, што ён выбудаваны вакол трох тэмаў:
— Улады, якая нішчыць усё вакол і саму сябе. Жахлівы кажа: “Як чалавек я грэшны, а як цар — праведны”. Пакутам нячыстага сумленьня ён шукае апраўданьня ў дзяржаўнай неабходнасьці, таму што “Праведнасьць гаспадара — гарады, якія не здаліся ворагу”. Але тут ён прайграе, бо войскі церпяць паразу, а гарады адчыняюць брамы іншаземцам. Усе прынесеныя ахвяры выяўляюцца марнымі.
— Самота цара ў народзе і чалавека ў сьвеце. Цар па ходзе фільму застаецца адзін, ён фізычна ўсімі пакінуты. Цар кліча людзей на сьвята, але ніхто не прыходзіць. “Дзе мой народ?” — апошнія словы, якія гаворыць Жахлівы ў фільме. Зрэшты, сам цар таксама павярнуўся да ўсіх сьпінай. У яго новым палацы няма вокнаў, бо яму няма на што глядзець. Адзіны, да каго цар зьвяртаецца пастаянна — гэта бог. Але той маўчыць і малітвы, адрасаваныя яму, застаюцца без адказу.
— Веры і адрозьненьняў у яе падмурку. На экране Жахлівы выглядае чалавекам, які зьняверыўся, стаў беспатольным, і творыць страшны суд на зямлі, спадзеючыся, што бог праявіць сваю прысутнасьць праз асабістае ўмяшальніцтва. Яму патрэбныя цуды, доказы і бог у якасьці суразмоўцы. На жаль, на ягоныя заклікі да неба адгукаецца адно д’ябал…“ — піша strator.
Блогер наракае на тое, што Мамонаў грае чалавека, у якім “зьнікае грамадзкая значнасьць”, што на тле ягоных індывідуальных хістаньняў эпоха застаецца незаўважнай, а сам Мамонаў губляецца побач з Янкоўскім, калі яны аказваюцца разам у кадры.
“Гэты фільм хутчэй палатно, стоп-кадр, які прыцягвае ўвагу не сюжэтнымі калізіямі, а супрацьстаяньнем галоўных герояў. У цэнтры карціны — пэрсанажы Мамонава (цар) і Янкоўскага (мітрапаліт). У кожнага ёсьць нейкія рэплікі, але насамрэч яны — фразы — залішнія. Дастаткова паглядзець у вочы герояў. У вочы Івана, жорсткія, лісьлівыя, хітрыя, дэспатычныя, вар’яцкія. І ў вочы мітрапаліта Філіпа, добрыя, даравальныя, мудрыя, сьветлыя…”
“Цар” — карціна, дзе недвухсэнсава расстаўленыя акцэнты:
— Улада разбэшчвае. Дэспатычная ўлада разбэшчвае ўдвая болей.
— Маральнасьць і любоў да бліжняга перадусім. Гэта і ёсьць рэчы, дзеля якіх варта жыць і ў абарону якіх ня так ужо і страшна памерці“ — дадае head-of_babulka.
У адрозьненьне ад папярэдняга блогера, які ня ўбачыў у фільме паралеляў зь сёньняшнім днём, але высока ацаніў яго мастацкія вартасьці, lemantar лічыць стужку пасрэднай з мастацкага гледзішча і “калясальнай” у якасьці сацыяпалітычнага пасланьня грамадзтву:
“Дзіўлюся сьмеласьці Лунгіна — у разгар бізантыйшчыны ў Расеі зрабіць вельмі антыбізантыйскую карціну! І гэта пры тым, што практычна ўсё цяпер цэнзуруецца на прадмет “скажэньня гісторыі”. А галоўнае, пасланьне дойдзе да самых зацятых фанатаў Івана Жахлівага, Сталіна і да т.п. — яны дакладна прыйдуць паглядзець на свайго ўлюбёнага цара. Дарэчы, на расейскіх патрыятычных форумах ужо пішуць, што карціна “русафобская” :-)))
Як беларус, я ўгадваю ў героі Мамонава Лукашэнку, дзіўна нават, чаму ў Беларусі пракат стужкі не забаронены — тая самая самота ўперамешку з мазаічнасьцю, гістэрычная нецярпімасьць да іншадумства і пры гэтым сэнтымэнтальнае стаўленьне да дзяцей (а як жа ўсім вядомая карціна “Іван Жахлівы забівае свайго сына”? — заўвага budzimir).
Радуе, што рэжысэр, наводмаш крытыкуючы маскоўскую ўладу, не запэцкаў брудам царкву. Наадварот. Царква ад фільму мае профіт, а крэмлядзь атрымала асінавы кол паміж лапатак (апрычнікі-чэкісты яўна будуць не задаволеныя). Гэта той рэдкі выпадак у кінематографе, калі я пазнаю СВАЮ царкву — не сэрвільна-сымфанічную подсьцілку, а царкву, якая рэальна супрацьстаіць д’ябальскім падкопам. Царкву, галоўны гіерарх якой можа спакойным голасам асуджаць кіраўніка дзяржавы, не зважаючы на рэальную пагрозу.
Панятак “цар” пасьля гэтага фільму цяпер заўсёды будзе мець нэгатыўны прысмак (манархісты, бай-бай!), кананізацыя Івана Жахлівага адмяняецца“.
А забіты маскоўскі сьвятар Данііл Сысоеў гэтак напісаў пра фільм Лунгіна:
“Улада не важнейшая за Божую праўду. Мітрапаліт Філіп атрымаўся цудоўны. Так, сапраўдную глыбіню жыцьця ў Богу перадаць праз кіно не атрымліваецца, але тое, што было магчыма, Лунгін зрабіў. Гэта было не супрацьстаяньне азлобленых апанэнтаў. Філіп атрымаўся тым, кім ён і быў. Ён і ў рэчаіснасьці клапаціўся пра гінучую душу Івана Жахлівага. Яму была важнейшая душа, а ня веліч Расеі, якая не пяройдзе ў вечнасьць…”
Не бяруся судзіць, наколькі слушныя гэтыя высновы, бо сам фільму не глядзеў. Выглядае на тое, што варта гэта зрабіць.
Таксама пра жахлівага тырана, але з антычнай Грэцыі — калыскі заходняй цывілізацыі, пісаў eidograph Пра Пэрыяндра, аднаго зь “сямі грэцкіх мудрацоў”, які тыраніў Карынф прыкладна столькі ж, колькі Маісей выводзіў свой народ з эгіпэцкага нявольніцтва. Як адзначае блогер, “Карынф у той час займаў стратэгічнае палажэньне, амаль як Беларусь сёньня, таму што празь яго праходзілі „валокі“ — караблі перацягвалі праз вузкі перашыек з Эгейскага мора ў Іанічнае. Карацей, горад сядзеў на „трубе“, гаворачы сучаснай мовай. Транзытныя грошы цяклі ракой і, дзякуючы гэтаму, Пэрыяндр зусім адмяніў падаткаабкладаньне”.
Харошы быў чалавек. І электарат, напэўна, яго любіў. Аднак нішто чалавечае не было яму чужое, і ў яго можна знайсьці асобныя недахопы:
“— Пэрыяндр забіў нагамі сваю цяжарную жонку. Нешта накаціла, ды і наложніцы на яе несправядліва нашапталі.
— Троху астыўшы, спаліў тых наложніц жыўцом.
— Сына, які перастаў зь ім узаемнічаць пасьля забойства маці, саслаў у Керыкіру, дзе яго забілі.
— Дазнаўшыся, што сына забілі, загадаў вылегчыць 300 найбольш знатных юнакоў Керыкіры (балазе, яны выратаваліся).
— Каб неяк замаліць грэх перад жонкай, загнаў усіх жанчынаў Карынфу ў сьвяточных убраньнях у храм, прымусіў распрануцца дагала, сабраў усе ўбраньні і спаліў.
— Пасьля меў полавыя ўзаеміны з уласнай маці, а калі гэтая справа стала вядомай, пачаў дзівачыць па-чорнаму.
— Прадбачачы пасьмяротную нянавісьць суграмадзянаў, прыдумаў жахлівы плян па схаваньні ўласнай магілы. Загадаў двум ахоўнікам выйсьці ўначы па ўказаным маршруце, забіць першага-лепшага мінака і таемна пахаваць. Чатыром іншым даў загад забіць першых двух. Астатнім ахоўнікам — забіць папярэдніх чатырох. Сам Пэрыяндр выйшаў насустрач першым двум”.
Побач з такім тыраназаўрам блякне нават Іван Жахлівы, а ўжо сучасныя калегі дык і ўвогуле выглядаюць бязьвіннымі авечкамі. У якасьці мудраца Пэрыяндр пакінуў, сярод іншых, такія выказваньні:
“— Хто хоча кіраваць спакойна, няхай ахоўвае сябе ня дзідамі, але агульнай любоўю.
— Народная ўлада мацнейшая за тыранію”.
Вялікі быў дэмакрат, як бачна. Ягоны пераемнік-тыран пратрымаўся ўсяго некалькі дзён — грамадзяне яго забілі. Як той казаў: “Ich hatte schlechte Lehrer, Das war eine gute Schule” (“У мяне былі кепскія настаўнікі, я атрымаў добры ўрок”). Пэўна, жыхары Карынфу цьвёрда вырашылі трымацца парады былога кіраўніка: “Народная ўлада мацнейшая за тыранію”.
Ад цароў і тыранаў пяройдзем да простых сьмердаў. Найбольш неабароненых зь іх. Блогер kennymertv цытуе навіну пра тое, як у Берасьці былі затрыманыя маладзёны — берасьцейскія пацыфісты, што зладзілі дабрачынны абед для бяздомных. Акцыю яны праводзяць ужо цягам пяці гадоў. Гэтым разам пасьпелі накарміць 15 чалавек. У маладзёнаў быў з сабой плякат з выявай самалёта, які замест бомбаў скідвае людзям ежу. Паводле меркаваньня супрацоўнікаў міліцыі Ленінскага РАУС, кармленьне бяздомных можа разглядацца як несанкцыянаваны пікет.
“Што гэта яны сабе дазваляюць?! — піша блогер — Як гэта можна карміць бяздомных у моцнай і квітнеючай…”
З гэтай нагоды hirwald склаў вершык:
Цікава, чаго тут было болей: нежаданьня прызнаваць, што ў нас ёсьць бяздомныя і галодныя, ці то боязі любой калектыўнай ініцыятывы? Зрэшты, ня толькі ў уладаў несанкцыянаваная дапамога выклікае непрыязь. Не даспадобы яна таксама і шмат каму з удзельнікаў суполкі minsk_by, што накінуліся з крытыкай на блогерку zyuzyulka, якая ўступілася за бабульку-безьбілетніцу, “вельмі старую, маленькую і худзенькую”. Яе спрабавала выставіць кандуктарка: маўляў, няма грошай, хадзіце пешкі, аўтобус далей не паедзе, пакуль бабка ня сыдзе. А і праўда што. Яшчэ і прэзыдэнт казаў: дома сядзіце, няма чаго соўгацца па горадзе. Дзякаваць богу, ня ўсе яшчэ падзяляюць ультра-рынкавы погляд прэзыдэнта на старых. Знайшліся ў аўтобусе людзі, гатовыя заплаціць за бабцю. І заплацілі.
“Шкада было глядзець на яе: маленькая ўся такая, торбы свае падхапіла, спрабуе выйсьці, кажа: ня трэба мне нічога, я пайду…”
Вы памыляецеся, калі думаеце, што ў суполцы ўсе абліліся сьлязьмі над гаротным лёсам старой. Былі і такія камэнтары, і нямала:
“Адвыканьне сядзець на шыі ў грамадзтва ў некаторых праходзіць балесна, але гэта неабходны складнік прышчапленьня звычкі плаціць за спажытыя паслугі” (kong_en_ge)
“Дык што, штраф ёй за безьбілетны праезд гэтак і ня выпісалі?” (zelanton)
“Калі яна хранова працавала, што ня ў стане цяпер набыць талёнчык, або, да прыкладу, ня вырасьціла дзяцей, якія маглі б ёй грошы даваць… дык хай ідзе пешкі, навошта краіне дармаеды?” (vicious_sn)
“Закон для ўсіх адзіны. А пакуль “усе жывёлы роўныя, але некаторыя — раўнейшыя” — у краіне будуць панаваць блуд і карупцыя”. (varjat_by)
“А калі яна будзе булкі ў краме жраць (ці нават надкусваць), матывуючы гэта тым, што грошай ня мае?” (lazyest)
“Ня могуць гэтыя бабкі раней падохнуць, ці што, навошта мучыцца?” (phantom4)
Добрай раніцы, жлобская нацыя!
Усе працытаваныя блогеры — здаровыя, маладыя мужыкі. Хутчэй за ўсё офісныя работнікі. Імаверна — высокааплатныя. Раней у суполцы ладзілася апытаньне наконт заробку ўдзельнікаў. За кропку адіку была ўзятая тысяча даляраў: гэта болей, меней, значна болей або прыкладны памер заробку рэспандэнта. Недзе каля трыццаці адсоткаў з 392 рэспандэнтаў абралі варыянты “болей” і “прыкладны памер”. Рызыкну сьцьвярджаць, што працытаваныя блогеры якраз з шэрагу гэтых happy few. Якім высокі па беларускі мерках дабрабыт проста зацьміў розум. А гэта, між іншым, тая самая сярэдняя кляса — надзея і апірышча “цывілізаванай” дзяржавы.
Скажыце па шчырасьці, ці хацелі б вы, каб апошняй вашай надзеяй сталіся гэтыя людзі?
Зрэшты, і ў блогасфэры знайшліся людзі, якія не забыліся яшчэ, што значыць чалавечнасьць. Блогерка spydream, рэагуючы на згаданае абмеркаваньне ў суполцы, запыталася: “Што, драбязнасьць цяпер у пашане?” І распавяла гісторыю пра іншую бабцю, якую яна сустрэла ў краме:
“Апранутая проста дзіка, у нейкае былое паліто, дзіцячую шапку з пумпонам, вельмі худая, у акулярах на палову твару, і падобная да Вудзі Алена. Яна запыталася, што я набываю. Я адказала, што жэле. Бабуля кажа, што яна такое ня есьць і папрасіла грошай на малако. Саромеючыся так, ведаеце, папрасіла. Я ёй дала тысячы паўтары. Пасьля пайшла нешта далей набываць, а сама хаджу і думаю: „Вось жа, блін, ты тут ходзіш, ніяк ня можаш выбраць, што табе набыць: тунца або ананасаў, зажэрлася зусім, а бабцы, мусібыць, хлебу набыць няма за што. Ты, думаю, перажывеш безь які-небудзь панчохаў або чарговага ляку для пазногцяў“. Іду, знаходжу тую бабулю і даю ёй 20 тысячаў”.
Што да суполкі minsk_by, блогер kanaj сказаў, што яна “мусіць быць залітая напалмам, бітумам і прысыпаная керамзітам”.
Не прыпадабняйцеся да ня самых лепшых яе прадстаўнікоў — каб ня ўмёрлі.

ЦАРЫ

І СЬМЕРДЫ

Пазаведут себе жэжэй,
Патом начнут кормить бомжей,
А вдруг, наевшыся, бамжы
Паднимут руку на рыжым?!!