У панядзелак, 23 лістапада, прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі дасьць інтэрвію шэрагу беларускіх мэдыяў. Сярод запрошаных газэты “Народная Воля”, “Наша Ніва”, “Комсомольская правда” в Белоруссіі”, інфармацыйнае агенцтва БелаПАН. Аднак БелаПАН быў адмовіўся ад запрашэньня, бо агенцыю не задавальнялі ўмовы інтэрвію, якія вылучыла прэсавая служба расейскага прэзыдэнта. У адказ расейскі бок зьняў заяўленыя патрабаваньні.
Прэсавая служба прэзыдэнта Расеі выставіла вельмі жорсткія патрабаваньні, заявіла кіраўніцтва інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. У прыватнасьці, пра вынікі сустрэчы запрошаныя СМІ могуць публікаваць на падставе афіцыйнай стэнаграмы, дату публікацыі вызначыць прэсавая служба Мядзьведзева. Празь некалькі хвілінаў пасьля таго, як кампанія заявіла пра сваю адмову ад сустрэчы на інтэрнэт-сайце, кіраўніцтву БелаПАН патэлефанавалі з Масквы і паведамілі, што здымаюць свае ўмовы. Гісторыя, якая набывае скандальны характар яшчэ да самога інтэрвію — так ахарактарызаваў падзею палітычны аглядальнік БелаПАН Аляксандар Класкоўскі:
“На жаль, мэтады працы расейскіх уладаў з мэдыямі значна дэградавалі апошнія гады. Я ўзгадваю, як пяць гадоў таму я ў якасьці прадстаўніка БелаПАН быў у Маскве і ў Крамлі былі сустрэчы, тады не накідалі ніякіх такіх жорсткіх умоў. У заяве БелаПАН не было нейкіх палітычных меркаваньняў, а менавіта прафэсійныя. Я думаю, што ў Крамлі зразумелі, што гэта вельмі не прыемная для іх сытуацыя, таму і перайгралі умовы. Аднак гэта толькі ў гэтым канкрэтным выпадку зроблена саступка. Увогуле ж гэта паказальны прыклад, які сьведчыць, што ў галіне свабоды СМІ што ў Беларусі, што ў Расеі — вельмі кепская сытуацыя”.
У кіраўніцтве грамадзкага аб’яднаньня “Беларуская асацыяцыя журналістаў” адмовіліся пракамэнтаваць гэтыя падзеі, спаслаўшыся на тое, што ня маюць да іх ніякага дачыненьня.
А вось кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі з гэтай нагоды выказаў наступнае меркаваньне:
“Спробы абмежаваць абмеркаваньне і падачу гэтай інфармацыі, зробленыя адміністрацыяй расейскага прэзыдэнта, яны, безумоўна, зьяўляюцца парушэньнем правоў журналістаў. І рэакцыя БелаПАН скарэктавала гэтую пазыцыю. Мне спадабалася тое, што адміністрацыя Мядзьведзева досыць хутка адрэагавала на пазыцыю БелаПАН — яны зьнялі абмежаваньні, якія напачатку ставілі для беларускіх журналістаў, і зараз сытуацыя выправілася да такой нармалёвай эўрапейскай сытуацыі. Я, да прыкладу, чакаю гэтай сустрэчы. Тут ёсьць пэўная інтрыга, напрыканцы года тым больш, калі паўстаюць пытаньні адносна коштаў на нафту і коштаў на газ для Беларусі, узаемаадносінаў адносна мытнага саюзу. Словам, ёсьць шмат дастаткова цікавых пытаньняў, якія, мне падаецца, могуць вызначыць і разьвіцьцё Беларусі ў наступным годзе і на пэрспэктыву. І адказы на іх можна атрымаць зь першых вуснаў, а ня толькі ў інтэрпрэтацыі Лукашэнкі і адміністрацыі Лукашэнкі”.