20 лістапада ў Гародні ў тэатры лялек не адбыліся два ранішнія спэктаклі (“Хто ў адказе за плянэту”, на расейскай мове). Распараджэньнем галоўнага санітарнага лекара Гародні забаронена наведваньне масавых мерапрыемстваў дзецьмі з увагі на эпідэмію грыпу. Праўда, дырэктар тэатру Аляксандар Ігнаценка зазначае, што спэктаклі не адменены, а перанесены, іх пакажуць у сьнежні. Паводле яго, у тэатры прыблізна восемдзесят адсоткаў спэктакляў ідуць на расейскай мове.
Я сустрэў у тэатральным калідоры актора Васіля Прабадзяка і задаў яму пытаньне наконт беларускай мовы.
Прабадзяк: “Што тычыцца беларускага рэпэртуару ў тэатрах, добра, калі ёсьць якасная беларуская драматургія, яе можна граць, граць, граць. А калі яе няма, нічога ня зробіш”.
Карэспандэнт: “Але некаторыя спэктаклі ідуць падоўгу, напрыклад, “Тутэйшыя”.
Прабадзяк: “Тутэйшыя” — гэта клясыка, Янка Купала будзе і сёньня, і заўтра, і праз сто гадоў, думаю. А што тычыцца сёньняшняй беларускай драматургіі, то, можа, адзін драматург, якога я добра ведаю, Сяргей Кавалёў, які піша для нашага тэатру ўжо не адну п’есу, — можа, гэта адзіны чалавек, якога можна заўважыць”.
Карэспандэнт: “Скажыце, як дзеці дашкольнага ўзросту рэагуюць на мову, якую не вывучаюць?”
Прабадзяк: “Цяжка, вельмі цяжка з гэтым. На жаль, не ўспрымаюць беларускую мову і бацькі. Таму што спэцыфіка тэатру лялек такая, што ў тэатар ідуць бацькі, якія вядуць дзяцей, а не наадварот. Таму і атрымоўваецца: як спэктакль на беларускай мове, бацькі кажуць — не, мы лепей пойдзем на рускамоўны спэктакль, а як на беларускай мове — гэта нецікава. Але на прэм’еру для дарослых можна сабраць студэнтаў унівэрсытэтаў, якія вывучаюць беларускую мову і якія размаўляюць па-беларуску, таксама й на вуліцы, што мне асабіста вельмі падабаецца”.
Загадчыца літаратурнай часткі Марына Данільчык: “Мне здаецца, гэта залежыць ад выкладчыкаў. Калі дзеці прыходзяць у тэатар, выкладчык павінен казаць, што сёньня мы ідзём на спэктакль на беларускай мове, вы яе вывучаеце, тэатар — гэта сьвет, які дапамагае вам яе пачуць. Так, ён павінен зьвярнуць іхнюю ўвагу на мову і не адбіць у іх ахвоту да вывучэньня беларускай мовы і да спэктакляў у нашым тэатры, што ідуць на беларускай мове”.
Дырэктар тэатру Аляксандар Ігнаценка: “У лялечным тэатры што дзіцяці прадасі — тое ён і “зьесьць” — польскі гэта будзе спэктакль, расейскі, беларускі — няважна. Калі яму цікава, ён будзе глядзець на любой мове. Праблематыка ў вашым пытаньні ёсьць: канечне, у гэтай краіне павінна быць больш беларускага, але ня склалася. Таму дзіця сядзіць у тэатры, чуе тэкст на беларускай мове, штосьці разумее, штосьці — не, і тады пытаецца ў бацькоў. Вось і ўсё”.
На пытаньне пра “моўную палітыку” Аляксандар Ігнаценка адказаў:
“У нас палітыка ня моўная, а — тэатральная, мы выпускаем прадукт, каторы павінен быць цікавы як дзецям, так і дарослым, як мы кажам — спэктаклі для сямейнага прагляду. У гэтым сэнсе мы павінны выпускаць добры тавар. Мне ўсё роўна, на якой мове гэты добры тавар — на расейскай ці на беларускай.
Я вас разумею: мы жывем у Беларусі, хаця па-ранейшаму ў газэтах працягваюць пісаць “Белоруссия”, гэта ўсё з часам будзе: кожнае віно павінна выстаяцца. Я разумею падтэкст: хацелася б, каб наш беларускі тэатар як мага больш ставіў на беларускай мове або нават цалкам быў бы рэпэртуар на беларускай мове, але такі тэатар у нас у Беларусі ёсьць, гэта тэатар “Лялька” ў Віцебску. У нас горад і краіна — разнамоўныя. У гэтым выпадку я іду за спажыўцом. Спажывец у мяне купляе болей расейскага — больш расейскай літаратуры, больш расейскай драматургіі.
Патрэбна добрая літаратурная аснова беларуская для спэктаклю. Вось як для нас адмыслова напісаў Кавалёў п’есу “Чарадзейнае люстра пана Твардоўскага”, наш беларускі мастак Алег Жугжда паставіў спэктакль, мастак гэтага спэктаклю Ларыса Мікіна — грамадзянка Расеі, мае від на жыхарства ў Гародні, а кампазытар спэктаклю — Богдан Шчэпаньскі, і няважна — на якой мове быў гэты спэктакль. Напісаў бы Кавалёў на расейскай, я на расейскай яго граў бы, таму што гэта прыгожая рэч”.
Дырэктар гарадзенскага тэатру лялек Аляксандар Ігнаценка зазначае: у пэўны час тэатру “рэкамэндавалі” ставіць больш спэктакляў на беларускай мове, але цяпер “гэтага не патрабуецца.

Гарадзенскі тэатар лялек (гэта перабудаваная камяніца тэатру часоў апошняга караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага)