Госьця “Начной Свабоды: вынікаў дня” – былая кіраўніца Задзіночаньня беларускіх студэнтаў, адна са стваральніц інтэрнэт-парталу dzietki.org Крысьціна Вітушка.
Закон пра абавязковае разьмеркаваньне выпускнікоў у Беларусі ня будзе пераглядацца – так заявіў у чацьвер журналістам міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў пасьля дакладу ў Савеце Рэспублікі адносна законапраекту “Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі”.
Знаткевіч: Крысьціна, у свой час, калі вы ўзначальвалі Задзіночаньне беларускіх студэнтаў, вы ладзілі нямала акцыяў пратэсту супраць абавязковага разьмеркаваньня. За апошнія гады ці не зьмянілі вы сваіх поглядаў на разьмеркаваньне?
Вітушка: Не зьмяніла і мела магчымасьць пераканацца ўжо ў іншай стадыі чалавечага жыцьця, што разьмеркаваньне не вырашае тых праблемаў, дзеля якіх яно намінальна створанае і дзеля якіх яго разьвівае чынавенства.
Знаткевіч: У чацьвер Аляксандар Радзькоў сказаў: “Цяпер сярод моладзі модна ехаць на вёску. Асабліва ў аграгарадкі, дзе прадстаўляецца жыльлё з гарачай вадой, будуецца многа аб'ектаў, школы, дзіцячыя садкі. Дзяржава зацікаўленая, каб у нас разьвіваліся ўсе рэгіёны”. Мо сапраўды модна стала ехаць на вёску і штосьці зьмянілася ў параўнаньні з тым часам, як вы закончвалі інстытут?
Вітушка: Калі я прачытала гэтае выказваньне, мне сапраўды стала цікава: можа быць, я ўжо стары чалавек у свае крыху за 30. Я абтэлефанавала ўсіх знаёмых студэнтаў, выпускнікоў, распытала калегаў, ці сапраўды яны марылі пра тое, каб паехаць у вёску з гарачай вадой і наагул як яны расстаўляюць прыярытэты. Паверце мне, што гарачая вада ў ХХІ стагодзьдзі не фігуравала як нейкае дасягненьне. Гэта проста нешта неад'емнае, што мусіць быць па вызначэньні.
Існуе пэўная тэндэнцыя зьяжджаць у ваколіцы мэгаполісу і будаваць там уласныя дамы, але яна ўласьцівая, хутчэй, людзям, забясьпечаным працай, людзям сталага веку, людзям зь сем'ямі, якія могуць сабе дазволіць будаваць гэтыя загарадныя дамы, але ніяк не выпускнікам унівэрсытэтаў. Таму трохі перабольшвае, мне падаецца, шаноўны міністар свае здольнасьці ствараць аднымі заявамі нейкія моды. Мода – гэта больш тонкая рэч...