Ці паўплывае абраньне прэзыдэнта і міністра замежных справаў Эўразьвязу на дачыненьні адзінай Эўропы зь Беларусьсю? Чаму на новыя пасады ў Эўразьвязе абраныя палітыкі з “другога эшалёну”?
На гэтыя пытаньні “Свабоды” прафэсар, сябра Сойму БНФ Юрась Хадыка адказаў так:
“Сытуацыя ў Эўразьвязе нагадвае мне сытуацыю ў беларускай апазыцыі, калі, скажам так, вельмі крыклівая колькасьць малаўплывовых палітыкаў вызначаюць сытуацыю ў апазыцыі. Тое самае адбываецца і там. На пярэдні плян выйшла вялікая колькасьць краін Эўразьвязу – дробных, нязначных у палітычным і геапалітычным сэнсе.
Калі б сёньня ў нас абіралі адзінага кандыдата, то найлепш прайшоў бы напрыклад, Фінкевіч альбо Рымашэўскі - ад БХД. Дакладна тая самая сытуацыя і ў Брусэлі. Гэта ўсё вынік таго, што найбольш моцныя і ўплывовыя краіны вельмі пільна сочаць адна за адной і ня хочуць узмацненьня кагосьці, напрыклад, праз вылучэньне Блэйра. Ну што вы – тады б Англія моцна ўзвысілася.
Я думаю, што гэта прымальна, але толькі на пераходны пэрыяд, калі важныя ня тыя якасьці чалавека, якія ён мусіць выяўляць у сваёй дзейнасьці. Абраны чалавек хоць і малавядомы, але вядомы ўменьнем дамаўляцца, дамагацца кампрамісу. Як першы крок для ўвядзеньня гэтай пасады, я думаю, гэта разумна.
Я думаю, што стаўленьне да Беларусі з боку новага кіраўніцтва Эўразьвязу будзе мяккае. І далейшае ўзмацненьне дачыненьняў відавочнае”.