На сайце Міністэрства інфармацыі зьмешчана паведамленьне пра пісьмовыя папярэджаньні шэрагу недзяржаўных выданьняў. У дакумэнце ўказваецца, што зроблена гэта ў сувязі з парушэньнямі ў публікацыях газэт “Народная воля”, “Наша ніва”, “Комсомольская правда” в Беларуси” і “Ва-банкъ” патрабаваньняў закону “Аб сродках масавай інфармацыі.
У пісьмовым папярэджаньнях, разасланых па адрасах згаданых рэдакцый, даводзіцца ў дзесяцідзённы тэрмін выправіць парушаныя пункты закону, паведаміўшы пра гэта Мінінфармацыі.
У выпадку з “Нашай нівай” гаворка пра парушэньне, зьвязанае са статусам журналіста, у адносінах да “Народнай волі” гэта тычыцца інфармацыі, распаўсюд якой забаронены. Адразу тры артыкулы, на погляд ведамства, парушыла рэклямная газэта “Ва-банкъ”, два парушэньні – у пасіве “Камсамолкі”.