Вялікая група журналістаў зь Беларусі, у тым ліку зь недзяржаўных СМІ, запрошаная на сустрэчу з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Сустрэча адбудзецца ў панядзелак 23 лістапада ў падмаскоўнай рэзыдэнцыі кіраўніка Расеі “Барвіха”.
На сустрэчу з расейскім прэзыдэнтам запрасілі каля паўтара дзясятка беларускіх журналістаў. Яны прадстаўляюць як дзяржаўныя СМІ — Першы нацыянальны тэлеканал, АНТ, газэты “Звязда” і “Рэспубліка”, — так і недзяржаўныя газэты “Народная воля”, “Наша ніва”, “Белорусы и рынок”, “Комсомольская правда в Белоруссии”, “Товарищ”, “Новы час”, інфармацыйную кампанію БелаПАН, інтэрнэт-партал TUT.by.
У адрозьненьне ад прэс-тураў расейкіх журналістаў у Беларусь, якія аплачваюцца за кошт беларускага бюджэту, журналісты зь Менску едуць у Маскву за кошт сваіх рэдакцый. Расейскі бок хіба што патраціцца на іх перавоз з цэнтру Масквы ў рэзыдэнцыю Барвіха. Сустрэча папярэдне прызначаная на 5 гадзіну вечара, але яна можа зацягнуцца, таму журналістаў папрасілі купляць зваротныя білеты з Масквы ў Менск на час пасьля 11 гадзіны вечара.
Прэсавая служба расейскага прэзыдэнта папрасіла журналістаў зь Менску папярэдне даслаць па тры пытаньні, якія яны хацелі б задаць Дзьмітрыю Мядзьведзеву. Ніякіх іншых умоў не выстаўлялі, — кажа адзін з запрошаных, рэдактар газэты “Новы час” Аляксей Кароль:
“Патэлефанавалі непасрэдна мне, на мабільны тэлефон. Я пытаюся: “Хто жартуе?” — “Не, — кажуць, — гэта сур’ёзна”.
Ніякіх сустрэч зь недзяржаўнай беларускай прэсай расейскія кіраўнікі апошнім часам не рабілі, не выказваліся яны і ў абарону беларускіх палітвязьняў, правоў чалавека ў Беларусі.Апошні раз такую цікавасьць выявіў Барыс Ельцын, калі запатрабаваў у А.Лукашэнкі вызваліць Паўла Шарамета. На думку Аляксея Караля, цяперашняе запрашэньне да Дзьмітрыя Мядзьведзева сьведчыць пра рэфарматарскія памкненьні расейскага лідэра, якія выявіліся апошнім часам у ягоных публікацыях і ў звароце да Думы.
“Я думаю, што гэта і як бы сыгнал у бок Беларусі ў кантэксьце тых лёзунгаў, якія ён вылучыў: “Расея, наперад! Рэформы. Дэмакратызацыя”. Можна сказаць яшчэ, што, відаць, яны добра ведаюць зьмест беларускай афіцыйнай журналістыкі і хацелі б, магчыма, больш усебаковага асьвятленьня”.
Аляксей Кароль сярод трох пытаньняў Мядзьведзеву даслаў і такое: “Ці ёсьць магчымасьць, каб Расея ўплывала на разьвіцьцё падзей у Беларусі ў бок дэмакратызацыі?”
Днямі прэсавы сакратар Паўла Барадзіна Іван Макушок з нагоды запрашэньня да Мядзьведзева апазыцыйнай беларускай прэсы назваў яе “варожай у адносінах да Расеі і саюзнага будаўніцтва”.
Андрэй Дынько, шэф-рэдактар “Нашай Нівы”, адной з запрошаных на сустрэчу газэт, лічыць, што Макушок выказвае тут погляды атачэньня А. Лукашэнкі і што ніякіх антырасейскіх пытаньняў Дз.Мядзьведзеву чакаць ня варта.
“Думаю, што пытаньні будуць карэктныя, таму што беларускія журналісты едуць да прэзыдэнта суседняй дзяржавы. Едуць туды журналісты, а не палітычныя маніфэстанты. Яны будуць задаваць пытаньні, якія тычацца канкрэтных беларуска-расейскіх праблемаў. Думаю, што пытаньні будуць вострыя, але карэктныя”.
Дзьмітрый Мядзьведзеў сустрэнецца зь беларускімі журналістамі напярэдадні беларуска-расейска-казахскага саміту ў Менску, на якім зьбіраюцца падпісаць устаноўчыя дакумэнты Мытнага саюзу. Дзьмітры Мядзьведзеў звычайна сустракаецца з замежнымі журналістамі напярэдадні сваіх візытаў ці нейкіх іншых важных падзей у міжнародным жыцьці Расеі. Але ў гэтым выпадку, як мяркуе Андрэй Дынько, першае ў гісторыі запрашэньне расейскім кіраўніком беларускай прэсы — гэты пэўны знак Менску:
“Па-першае, гэта знак Лукашэнку напярэдадні традыцыйных канфліктаў і таргаваньняў, асабліва ў гэтай спэцыфічнай сытуацыі вакол Мытнага саюзу. Гэта новы прыём у адносінах Масквы зь Менскам. Па-другое, гэта знак таго, што Беларусь шмат значыць для Расеі. Па-трэцяе, гэта таксама знак незалежнаму грамадзтву, што пара разьвітвацца са старымі стэрэатыпамі пра Расею, што Расея гатовая дзейнічаць іншымі спосабамі. Шырэй беручы, Расея прызнае значэньне незалежнага грамадзтва і беларускай культуры для будучыні Беларусі”.