Рада Эўразьвязу прыняла рашэньне падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску да кастрычніка 2010 году. Адначасова гэтыя санкцыі замарожаныя на год.
Прэс-сакратар МЗС Андрэй Папоў сказаў, што МЗС пакуль ня мае камэнтароў да гэтага рашэньня.
“Мы вывучаем гэты дакумэнт”, - сказаў А.Папоў.