“Калі будзе пісьмовая прапанова, то мы, як мінімум, разгледзім яе на паседжаньні палітрады нашай партыі”.
Так адказаў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька на паведамленьне пра тое, што Рада Беларускага незалежніцкага блёку накіравала яму зварот з запрашэньнем АГП далучыцца да адзінага сьпісу кандыдатаў на мясцовых выбарах.
У размове са “Свабодай” спадар Лябедзька адзначыў:
“Кіраўніцтва партыі лічыць, што гэтае пытаньне мы будзем максымальна дэлегаваць у рэгіёны, паколькі гэта – мясцовыя выбары. І мы за тое, каб быў адзіны сьпіс прыхільнікаў пераменаў. У гэтым рэчышчы вытрымана рашэньне шырокай кааліцыі Гомельскай вобласьці. Яны за тое, каб там, дзе гэта мажліва, максымальна рэалізаваць формулу “адна акруга – адзін кандыдат”. І гэта, відаць, больш прагматычны падыход”.
15 лістапада адбылося першае паседжаньне Рады Беларускага незалежніцкага блёку. Асноўным пытаньнем у парадку дня была падрыхтоўка да мясцовых выбараў. Дасягнутая прынцыповая дамоўленасьць аб фармаваньні адзінага сьпісу кандыдатаў на мясцовых выбарах 2010 году. Таксама прынятае рашэньне прапанаваць іншым палітычным суб'ектам, што падзяляюць агульныя з удзельнікамі БНБ каштоўнасьці, далучыцца да адзінага сьпісу. Ад імя Рады БНБ сёньня старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч накіраваў старшыні АГП Анатолю Лябедзьку зварот з запрашэньнем АГП далучыцца да адзінага сьпісу кандыдатаў на мясцовых выбарах.
Прэзэнтацыя БНБ адбылася 27 кастрычніка. Новы блёк утвараюць Рух “За свабоду”, Партыя БНФ, “Малады фронт”, аргкамітэты ў стварэньні партыяў Беларуская хрысьціянская дэмакратыя і Партыі свабоды і прагрэсу, “Правы альянс”, “Маладая Беларусь”, “Маладыя дэмакраты”.