Падчас паседжаньня ў Маскве экспэртнай рады на разьвіцьцё канкурэнцыі ў галіне машынабудаваньня пры Фэдэральнай антыманапольнай службе беларускія ўдзельнікі акцэнтавалі ўвагу на стратэгічным моманце: з-за розьніцы ў мыце падчас увозу аўтамабіляў замежнай вытворчасьці фізычнымі асобамі ў Беларусі і Расеі, а таксама з-за меркаванага падвышэньня мытных плацяжоў ва ўмовах дзеяньня адзінай мытнай прасторы Беларусі, Расеі і Казахстану, расейскі аўтарынак можа папросту рухнуць.
Прычынай – прывілеяванае становішча беларускіх перагоншчыкаў, дзейнасьць якіх, на думку афіцыйнага Менска, варта пакінуць без зьменаў.
Нагадаем, што ў адпаведнасьці з міжурадавымі дамоўленасьцямі на стварэньне адзінага Мытнага саюзу, ад 1 студзеня 2010 году мыта на ўвоз аўтамабіляў для юрыдычных асобаў павінна быць уніфікаванае. Прычым, зроблена гэта будзе на цяперашнім узроўні Расеі, які нашмат вышэйшы за беларускія і казахстанскія аналягі. З 1 ліпеня павінна стаць празрыстай мытная мяжа паміж Расеяй і Беларусьсю. Аднак пошліны для фізычных асобаў уніфікаваныя ня будуць, паколькі, паводле заканадаўства, увоз імі тавараў не разглядаецца як ажыцьцяўленьне зьнешняга гандлю.
Беларускі ўдзельнік нарады, экспэрт міжнароднага холдынгу “Атлант-М” Аляксей Цярэшчанка наўпрост папярэдзіў пра вялізныя страты перадусім для расейскага аўтапраму з улікам істотнай розьніцы ў памерах пошлінаў для фізычных асобаў у двух краінах. Па разьліках Цярэшчанкі, пры ўвозе мадэлі “Mazda-3” 2008 года выпуску з аб’ёмам рухавіка 1,6 літра, мыта для фізычных асобаў у Беларусі складае 1 тысячу эўра, а ў Расеі -- 3,6 тысячы. Розьніца расьце разам з клясам і, адпаведна, “растаможка” па-за дарожніка “Toyota Land Cruiser” 2007 года з рухавіком 4,7 літра ў Беларусі складзе 2,8 тысяч эўра, то ў Расеі -- 13 тысяч эўра. У тым, што пры такім раскладзе беларускія аўтаперагоншчыкі заваляць Расею больш таннымі аўто, спадар Цярэшчанка не сумняецца.
Прадстаўнік аўтамабільнага холдынгу “Атлант-М” Ільля Прохараў канстатуе, што ў беларускіх умовах ні ў якім разе нельга падзяляць удзельнікаў рынку на юрыдычных і фізычных асобаў, паколькі дэкляраваная колісь лінія на тое, каб паступова перасадзіць беларусаў на новыя аўто, робіцца невыканальнай:
“Наш аналітык гаварыў з пазыцыі кампаніі на падставе дадзеных і апрацоўкі інфармацыі. І нам увогуле складана пракамэнтаваць, чаму гэта стала для нейкай расейскай дзяржаўнай службы адкрыцьцём. Відавочна, што яны не пралічвалі гэта, не ўлічвалі неяк. Але гэта страты ня толькі для Расеі, але і для Беларусі таксама. Калі будуць адрозьнівацца мыты для юрыдычных і фізычных асобаў і нічога зь цягам часу не адбудзецца дзеля таго, каб не было гэтых адрозьненьняў, то мы адкоцімся на ўзровень 2004 году, калі ў 10 разоў меншымі былі аб’ёмы продажу новых аўтамабіляў. Ну і адпаведна -- шэрыя напаўкрымінальныя схемы паставак”.
Па разьліках экспэртаў “Атлант-М”, у Беларусі 1,5 мільёнаў актыўных аўтааматараў і калі нават палова зацікавіцца магчымасьцю прадаць машыну ў Расею, то расейцам можна чакаць прытоку найменей паўмільёна аўтамабіляў. У выніку аналягічна кошту іншамарак, вырабленых на тэрыторыі Расеі, можна будзе набыць імпартную машыну зь Беларусі, але на 1-2 клясы вышэй, альбо такую ж, але значна таньней. Афіцыйны імпарт істотна скароціцца, а прадукцыя таго ж АўтаВАЗа папросту нікога ня будзе цікавіць.

ў Беларусі складзе 2,8 тысяч эўра, то ў Расеі -- 13 тысяч эўра ...

мы адкоцімся на ўзровень 2004 году, калі ў 10 разоў меншымі былі аб’ёмы продажу новых аўтамабіляў ...