Тыдзень у фатаздымках 25 кастрычніка — 1 лістапада

26 кастрычніка, панядзелак - Пад Менскам разьбіўся самалёт расейскай авіакампаніі. Пяцёра пасажыраў і членаў экіпажу самалёту загінулі.
Прачытаць

26 кастрычніка, панядзелак - У У Музэі гісторыі беларускай літаратуры адбылася вечарына “Сто крокаў да сьвітаньня”, прысьвечаная 50-годзьдзю з дня народзінаў паэта Анатоля Сыса.
Прачытаць

26 кастрычніка, панядзелак - У Менску праходзіла міжнародная канфэрэнцыя “Прафсаюзы і крызіс”. На ёй абмяркоўваліся магчымасьці і небясьпека антыкрызісных крэдытаў МВФ найперш для Беларусі і Ўкраіны.

27 кастрычніка, аўторак - Прадстаўнікі беларускіх незалежніцкіх сілаў падпісалі пагадненьне аб стварэньні Беларускага незалежніцкага блёку.
Прачытаць

27 кастрычніка, аўторак - Зянон Пазьняк, старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, наведаў Эўрапейскі Гуманітарны Ўнівэрсытэт і выступіў перад моладзьдзю.
Прачытаць

27 кастрычніка, аўторак - Вярхоўны суд Беларусі пацьвердзіў сьмяротны прысуд жыхару Салігорску Андрэю Жуку. Беларусь застаецца адзінай у Эўропе краінай, дзе ўжываюць сьмяротнае пакараньне.
Прачытаць

28 кастрычніка, серада - У Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзэнтацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча “Халоднае сэрца” і яе аўдыёвэрсіі.
Прачытаць

29 кастрычніка, чацьвер - Зьявілася паведамленьне, што ў менскім шпіталі № 5 памерлі два чалавекі, хворыя на сьвіны грып.
Прачытаць

29 кастрычніка, чацьвер - Гомельскія дэмакратычныя актывісты ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Прачытаць

29 кастрычніка, чацьвер - У “віцебскіх Курапатах” — у лесе каля вёскі Паляі, дзе ў 1930-1950-я гады праводзіліся масавыя расстрэлы мірных грамадзянаў, мясцовыя дэмакратычныя актывісты ўстанавілі пяць драўляных крыжоў.
Прачытаць

29 кастрычніка, чацьвер - У Менску ўшаноўвалі памяць ахвяр рэпрэсій
Прачытаць

29 кастрычніка, чацьвер - Сябры сэкцыі “Мэмарыял” Таварыства аховы помнікаў і гістарычнай спадчыны напярэдадні Дзядоў прыйшлі ў Курапаты, каб ушанаваць памяць ахвяраў камуністычнага рэжыму.
Прачытаць

29 кастрычніка, чацьвер - Уздоўж праспэкту Незалежнасьці ў Менску ад будынку Нацыянальнай бібліятэкі да Батанічнага саду ў чацьвер увечары былі вывешаныя дзясяткі нацыянальных бел-чырвона-белых сьцягоў.
Прачытаць

30 кастрычніка, пятніца - Суд Першамайскага раёну Менску пакараў траіх затрыманых актывістаў кампаніі “Эўрапейская Беларусь” штрафамі. Іх затрымалі пасьля таго, як яны вывесілі бел-чырвона-белыя сьцягі на праспэкце Незалежнасьці. На здымку — Павал Ладуцька
Прачытаць

30 кастрычніка, пятніца - 30 кастрычніка з афіцыйным візытам Армэнію наведаў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў (зьлева на фота).
Прачытаць

30 кастрычніка, пятніца - У Берасьці ўшанавалі памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў на Трышынскіх могілках.
Прачытаць

30 кастрычніка, пятніца - Актывісты незалежнага Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс пачалі наведваць па ўсёй Гарадзеншчыне магілы, дзе пахаваныя польскія жаўнеры, паўстанцы 1863 году ды іншыя патрыёты, якія сталі ахвярамі царскага ды камуністычнага рэжымаў.
Прачытаць

31 кастрычніка - У Менску прайшоў другі ўстаноўчы зьезд партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”
Прачытаць

31 кастрычніка, субота - У вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну адкрылі мэмарыяльную дошку на роднай хаце вялікага беларускага паэта Анатоля Сыса.
Прачытаць

1 лістапада, нядзеля - У Менску прайшло традыцыйнае шэсьце ў Курапаты і мітынг.
Прачытаць
Паглядзець фотагалерэю

1 лістапада, нядзеля - Сябры суполкі “Беларусы Швэцыі” з нагоды Дзядоў ушанавалі памяць Базыля Лукашыка
Прачытаць

1 лістапада, нядзеля - Сьвята Дзяды адзначылі па ўсёй краіне. На фота — імпрэза ў Магілёве.
Прачытаць

1 лістапада, нядзеля - Праскія беларусы традыцыйна адзначылі Дзяды на Олшанскіх могілках
Прачытаць