У выпадку ўстанаўленьня дадзеных аб сыстэмным удзеле ў незарэгістраванай арганізацыі, група Дзядоў Марозаў будзе прыцягнутая да адказнасьці.
Так праваабарончы цэнтар "Вясна" на сваім сайце цытуе ліст Генэральнай пракуратуры за подпісам начальніка аддзела па наглядзе за захаваньнем правоў і свабодаў грамадзянаў П.У. Радыёнава.
Нагадаем, у кастрычніку група Дзядоў Марозаў добраахвотна здалася ў генэральную пракуратуру. Удзельнікі хэпэнінгу аднесьлі заяву, у якой ня толькі прызналіся ў дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі цягам шматгадовага пэрыяду, але і папрасілі даць прававую ацэнку іх "дзедамарознай справе". Маўляў, штогод Дзяды Марозы "арганізоўваюць сьвяткаваньні Калядаў і Новага году ў розных населеных пунктах Беларусі, распаўсюджваюць калядныя і навагоднія падарункі (у тым ліку сярод непаўнагадовых), выступаюць на сходах, у сродках масавай інфармацыі зь віншаваньнямі й найлепшымі пажаданьнямі”.
І вось цяпер у лісьце да Дзядоў Марозаў супрацоўнікі пракуратуры чарговы раз нагадалі, што дзейнасьць незарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забараняецца. А таксама адзначылі, што “пры ўстанаўленьні дакладных дадзеных аб сыстэмным і арганізаваным удзеле грамадзянаў у незаконнай дзейнасьці незарэгістраванага грамадзкага аб'яднаньня” можа быць разгледжанае пытаньне аб прыцягненьні да адказнасьці.
Нагадаем, што паводле артыкулу 193-1 (“Незаконная арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня, рэлігійнай арганізацыі альбо фонду, альбо ўдзел у іх дзейнасьці”) за 4 гады было асуджана 17 чалавек. Артыкул працягвае дзейнічаць.