Мітынг дробных бізнэсоўцаў. Частка 2
Удзельнікі акцыі рушаць па ходніках ў бок плошчы Незалежнасьці. Яны трымаюць расьцяжку "Не -- падатковым рэпрэсіям".
Міліцыянты выстраіліся ланцугом і ахоўваюць праезную частку.
Міліцыя просіць, каб людзі разыходзіліся.
Удзельнікі мітынгу зьбіраюцца ісьці на плошчу Незалежнасьці і патрабаваць, каб да іх выйшаў кіраўнік ураду С.Сідорскі
Адно з патрабаваньняў – скасаваньне пункту 1.1 указу прэзыдэнта №760.
Людзі выйшлі на праезную частку і рухаюцца ў бок плошчы Незалежнасьці.
Людзі назіраюць за пратэстоўцамі
Міліцыянты не пускаюць удзельнікаў акцыі на праезную частку
Людзі выйшлі на праезную частку праспэкту і рухаюцца ў бок пл.Незалежнасьці.
Пад'яжджаюць аўтазакі.
Міліцыянты выцясьняюць людзей з праезнай часткі.
Шэсьце працягваецца