Тыдзень у фатаздымках. 26 ліпеня — 1 жніўня

27 ліпеня, панядзелак - Акцыя на дзень абвяшчэньня незалежнасьці. Актывісты Маладога Фронту запусьцілі ў фантан на плошчы Незалежнасьці каля Чырвонага Касьцёлу 19 папяровых караблікаў.

27 ліпеня, панядзелак - Спэцназаўцы затрымалі ўдзельнікаў флэш-мобу ў сталічным сквэры Янкі Купалы. Маладыя людзі сабраліся а 19-й гадзіне, каб услых прачытаць тэкст дэклярацыі «Аб незалежнасьці Рэспублікі Беларусь».

27 ліпеня, панядзелак - Мясцовыя апазыцыйныя актывісты і моладзь зь Віцебску сабраліся павіншаваць жыхароў райцэнтру Гарадок з угодкамі прыняцьця дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі. І праз 20 хвілін апынуліся ў пастарунку.

27 ліпеня, панядзелак - Дзясятак магілёўскіх прафсаюзных і партыйных актывістаў адзначылі сёньня гадавіну прыняцьця дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі распаўсюджваньнем адмысловых нумароў газэт пра скасаваны чатырнаццаць гадоў таму Дзень незалежнасьці.

27 ліпеня, панядзелак - Манэкен у чырвонай майцы з надпісам “Born in the СССР” («Народжаны ў СССР») выстаўлены напярэдадні гадавіны прыняцьця дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі ў магілёўскім унівэрмагу.

27 ліпеня, панядзелак - У цэнтры Віцебску моцны дождж пакінуў толькі глыбокія лужыны, аднак у жылых мікрараёнах, асабліва старых, пабудовы 50-70-х гадоў, утварыліся суцэльныя вадаёмы.

27 ліпеня, панядзелак - Вада апанавала вуліцу Струшня ў Магілёве

27 ліпеня, панядзелак - Галоўны інжынэр шклоўскага заводу газэтнай паперы вінаваціць магілёўскага журналіста Генадзя Судніка (на фота) у распаўсюджваньні непраўдзівых зьвестак пра стан яго прадпрыемства на канале «Белсат».

28 ліпеня, аўторак - У Брусэлі адбыліся перамовы міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава з кіраўніцтвам Эўразьвязу – Карлам Більдтам, міністрам замежных справаў Швэцыі, якая зараз старшынюе ў Эўразьвязе, вярхоўным каардынатарам зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі ЭЗ Гаўерам Салянам і эўракамісарам у пытаньнях вонкавых стасункаў і палітыкі добрасуседзтва Бэнітай Фэрэра-Вальднэр.

28 ліпеня, аўторак - Сябры Мікалая Аўтуховіча, якія гэтак жа, як і ён, удзельнічалі ў 80-ыя гады ў савецка-аўганскай вайне, правялі ў Менску прэсавую канфэрэнцыю, падчас якой выказаліся адносна падазрэньняў на адрас Аўтуховіча ў тэрарызьме.

28 ліпеня, аўторак - Горадня: «Ужо і дождж спыніўся, а мы ўсё роўна плаваем на сваёй вуліцы».

28 ліпеня, аўторак - Сябры аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі рыхтуюць новы ўстаноўчы зьезд, каб зрабіць новую спробу рэгістрацыі партыі. На фота Віталь Рымашэўскі й Аляксей Шэін на прэсавай канфэрэнцыі з гэтай нагоды.

28 ліпеня, аўторак - Найгорш у рэгіёне пацярпеў дом 82-гадовай бабулі Марыі Нікалаені з Баранавічаў. 19 ліпеня ад маланкі яе дом загарэўся. І вось ужо больш як тыдзень залевы дадаюць бяды.

28 ліпеня, аўторак - У Магілёве другі раз сёлета санэпіндэмстанцыя забараняе купацца ў Дняпры. У вадзе знойдзены ўзбуджальнік халеры.

29 ліпеня, серада - З Малдовы дэпартаваныя тры грамадзянкі Беларусі: Аксана Закрэўская, Аксана Самойлава ды Тацяна Каралёва .Усе яны - сябры магілёўскага незарэгістраванага аб’яднаньня «Модэс» (моладзевыя дэмакратычныя сілы), якія вялі маніторынг выбарчай сытуацыі ў Малдове.

31 ліпеня, пятніца - 31 ліпеня Аляксандар Лукашэнка удзельнічаў у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — сябраў АДКБ, якая праходзіць у горадзе Чалпон-Ата (Кыргызстан).

31 ліпеня, пятніца - Аляксандар Лукашэнка ўдзельнічаў у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў-сябраў Арганізацыі дамовы пра калектыўную бясьпеку. Разам зь ім у Кыргызстан прыляцеў меншы сын Мікола.