Амэрыканскі сэнатар Эдвард Кенэдзі памёр 26 жніўня ва ўзросьце 77 гадоў

Эдвард Кенэдзі на зьезьдзе Дэмакратычнай партыі ў Нью-Ёрку ў жніўні 1980 году. Эдвард Кенэдзі, малодшы брат забітых прэзыдэнта ЗША Джона Кенэдзі і сэнатара Робэрта Кенэдзі, быў упершыню абраны ў амэрыканскі Сэнат яшчэ ў 1962 годзе

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама слухае сэнатара Эдварда Кенэдзі, які прадстаўляе свой законапраект 21 красавіка 2009 году.

Эдвард Кенэдзі (у цэнтры) разам са сваімі братамі, прэзыдэнтам ЗША Джонам Кенэдзі (справа) і Робэртам Кенэдзі, які ў той час займаў пасаду генэральнага пракурора (зьлева).

Эдвард Кенэдзі з прэм'ер-міністрам Індыі Індырай Гандзі на сьвяткаваньні Дня незалежнасьці Індыі 15 жніўня 1971 году.

Эдвард Кенэдзі ў маладосьці.