СЬВЕТ УЧОРА І СЁНЬНЯ 5-6 КАСТРЫЧНІКА

Ахвяры навадненьня на поўдні Індыі глядзяць на свае затопленыя дамы. 1,5 мільёна чалавек засталося без даху.

Далай Лама прыбыў зь першым візытам у Вашынгтон.

Міхаіл Гарбачоў выступае ў Жэнэўскім офісе ААН зь лекцыяй аб неабходнасьці аднаўленьня ядзернага раззбраеньня.

Прэзыдэнт Францыі НІкаля Сарказі прыбыў з візытам у Казахстан. У Астане яго прыняў Нурсултан Назарбаеў.

Пажар у тэгеранскім Вялікім базары.

Канстытуцыйны суд Італіі разглядае магчымасьць прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці прэм'ера Бэрлюсконі.