Сьвет учора і сёньня

Балівія, Ля-Пас. Мясцовыя жыхары прабіраюцца праз зону геалягічнага катаклізму на ўсходнім схіле Ля-Пасу. - Катастрофа закранула 600 чалавек, каля 100 дамоў адселеныя.

Балівіец ля яго дома, разбуранага геалягічным катаклізмам.

Бэльгія. Урад краіны пастанавіў працягнуць працу атамнай электрастанцыі ў Тыанж каля Юі да 2025 году.

Інданэзія, Балі. Замежныя турысты наведваюць мэмарыял ў памяць ахвяраў атакі тэрарыстаў 12 кастрычніка 2002 году. - Падчас сэрыі выбухаў на папулярным курорце, арганізаваным зьвязанай з Аль-Каідай групоўкай тэрарыстаў, загінулі 202 і 88 чалавек было паранена.

Бразілія, Сан-Паўлу. Жыхары спаленай фавэлы Дыегу Пірыс у Сан-Паўлу выносяць сваю ўратаваную маёмасьць.

Бразілія, Сан-Паўлу. Маці трымае дачку на пажарышчы фавэлы Дыегу Пірыс ў заходняй ускраіне Сан-Паўлу. - Больш за 600 сем’яў, што жылі ў гэтай фавэле, страцілі сваё жытло ў пажары, прычына якога пакуль невядомая.

Косава. Усталяваньне помніка былому прэзыдэнту ЗША Білу Клінтану ў Прышціне.