Тыдзень у фатаздымках, 11 — 17 кастрычніка

12 кастрычніка, панядзелак - Калектыў гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, які ад 2003 году дзейнічае ў нелегальных умовах, пасьля перапынку аднавіў навучаньне.

12 кастрычніка, панядзелак - А 9-й раніцы ў будынку па вуліцы Барбары Радзівіл, 1 адбыўся выбух.

12 кастрычніка - У Празе праходзіла 13-я міжнародная канфэрэнцыя “Форум 2000”. Тэма сёлетняга форуму — “Дэмакратыя і свабода ў шматпалярным сьвеце”. Сярод іншага на форуме абмяркоўваюцца праблемы дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі і Расеі. Ад Беларусі быў запрошаны Аляксандар Мілінкевіч.

12 кастрычніка, панядзелак - У Доме польскім у гарпасёлку Івянец Валожынскага раёну Менскай вобласьці перапісалі ўсе крэслы, шафы, сталы і нават падушкі і прасьціны ў спачывальным пакоі.

12 кастрычніка, панядзелак - Яшчэ нядаўна музычныя інструмэнты Барысаўскай фабрыкі можна было знайсьці ў любой спэцыялізаванай краме Беларусі. Цяпер адзінае ў краіне прадпрыемства, дзе раней вырабляліся цымбалы, прастойвае.

13 кастрычніка, аўторак - Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў наведаў Фінляндыю.

13 кастрычніка, аўторак - У залі віцебскай Музычнай гасьцёўні адчынілася выстава скульптурных эскізаў помніка сьвятой роўнаапостальнай княгіні Вользе, якая лічыцца заснавальніцай Віцебска.

14 кастрычніка, серада - 14 кастрычніка распачаўся агульнанацыянальны перапіс насельніцтва, які будзе доўжыцца 10 дзён — да 24 кастрычніка.

14 кастрычніка, серада - Аляксандар Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем прыняў удзел у перапісе. Ён сказаў, што лічыць сваімі роднымі мовамі і беларускую, і расейскую.

14 кастрычніка, серада - Намесьнік генэральнага пракурора Віктар Конан заявіў 14 кастрычніка, што справа Мікалая Аўтуховіча хутка патрапіць у суд.

14 кастрычніка, серада - У Менску ў Літаратурным музэі Янкі Купалы адбылася прэзэнтацыя дасьледаваньня гісторыка Юр’я Гарбінскага “Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: пэрыёдыка, графічныя друкі (1945—2005)”.

15 кастрычніка, чацьвер - Актывісты праваабарончых і моладзевых арганізацый, апранутыя Дзедамі Марозамі, перадалі заяву ў беларускую пракуратуру. Арганізатары акцыі паведамілі, што такім чынам пратэстуюць супраць артыкулу 193 Крымінальнага кодэксу (удзел у незарэгістраванай арганізацыі).

15 кастрычніка, чацьвер - Актывісты праваабарончых і моладзевых арганізацый, апранутыя Дзедамі Марозамі, перадалі заяву ў беларускую пракуратуру. Арганізатары акцыі паведамілі, што такім чынам пратэстуюць супраць артыкулу 193 Крымінальнага кодэксу (удзел у незарэгістраванай арганізацыі).

15 кастрычніка, чацьвер - У Віцебску прайшоў трэці за гэты год інвэстыцыйны форум.

15 кастрычніка, чацьвер - “Каты Ёзафа Ратцынгера” – так называецца чарговая кніга нашага калегі, карэспандэнта Радыё Свабода Сяргея Астраўцова, якую ён прадставіў гарадзенскім чытачам.

16 кастрычніка, пятніца - Вярхоўны суд 16 кастрычніка перанёс разгляд касацыйнай скаргі асуджаных на сьмяротнае пакараньне і пажыцьцёвае зьняволеньне.

16 кастрычніка, пятніца - Акцыя салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы доўжылася літаральна дзьве хвіліны. // Акцыю салідарнасьці разагналі па адпрацаваным сцэнары

16 кастрычніка, пятніца - Акцыя салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы доўжылася літаральна дзьве хвіліны. // Акцыю салідарнасьці разагналі па адпрацаваным сцэнары

17 кастрычніка, субота - Акты вандалізму ў Курапацкім лесе працягваюцца. Два крыжы зламаныя невядомымі на ўскрайку лесу з боку поля

17 кастрычніка, субота - Экс-міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў падчас дабрачыннага пешага паходу, які ладзіў менскі хакейны клюб “Дынама”.