Сьвет сёньня, 20-21 кастрычніка 2009

Удзельніцы дэманстрацыі за дазвол абортаў у сутычцы з паліцыяй у Ліме, Пэру.

Іранскія жанчыны, арыштаваныя на лётнішчы ў Джакарце са спробу правезьці мэтамфэтамін на суму 10 млн. даляраў.

Цагляны завод у Кабуле.

Дом у прадмесьці Альжыру. У сталіцы Альжыру выбухнулі пратэсты супраць дрэнных жыльлёых умоваў.

Вучні праходзяць праз школьны двор у ваколіцах Манілы. У выніку тайфуну на Філіпінах загінула каля 1000 чалавек.

34-гадовы бразылец Маркус Антонію да Лус ладзіць шоў на вуліцах Буэнас Айрэсу.

Каралева Вялікай Брытаніі Элізабэта ІІ на адкрыцьці свайго бюсту ў Лёндане.

Адбітак сандаліі, выяўлены пад мазаікай 1700-гадовай даўніны ў горадзе Лод, Ізраіль

Касмадром на мысе Канавэрал. На наступным тыдні НАСА запускае ракету “Арэс 1-Х” на зьмену касьмічнаму чаўнаку.