Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – Тацяна Павіна з Мастоў. Яна лекар, тэрапэўт, займаецца іголкарэфлексатэрапіяй. Мае сына. Нарадзілася ў Чарнаўцах, украінка, аднак калі пераехала ў Беларусь, вывучыла мову, іспыты ў інстытут здавала па-беларуску. Сябра Руху “За свабоду”. Сёньня зь ёй гутарыць журналіст Аляксандар Байчун.
Вы працуеце ў Ваўкавыску, а адтуль штодня дабіраецеся дадому, у Масты, па дарозе я да вас і дазваніўся?
Ну так, якраз ехала й думала, дзе б гэта хуценька гуму на зімовую памяняць, бо так нечакана сьнег выпаў – жах, а не паездка...
Прыехала, а тут сваякі: Тацяна, дапамагай, у суседзкага Міколы жар!.. З грыпам сапраўды сур’ёзныя справы?
Асабліва непакоіць сьвіны. Афіцыйна складанасьць сытуацыі ўлады нарэшце прызналі. Учора ў Горадні зьбіралі ўсіх раённых тэрапэўтаў, прывялі статыстыку па захворваньнях: у інфэкцыйнай абласной бальніцы 27 чалавек з пнэўманіяй. У цяжкім стане...
Тое вынік менавіта сьвінога грыпу?
Дыягназ пакуль не пастаўлены: бо нават у Горадні ня могуць зрабіць гэта дакладна. Аналізы накіроўваюцца ў Менск, так што чакаем адказу. Хоць некалькі чалавек зараз у рэанімацыі.
А ці абмяркоўвалі вы ў сябе на працы заяву кіраўніка краіны пра тое, што ён асабіста хіба ці ня кожнага хворага ведае?
Прафэсіяналы на тое не зрэагавалі аніяк. Ніхто ня хоча галаўнога болю... Каб было сабе даражэй...
А што ў прынцыпе кажуць у вашым асяродку наконт цяперашняй эпідэміі, як яна выглядае ў параўнаньні зь мінулым?
Апэлююць афіцыйнай статысткай: сёлета колькасьць захворваньняў ВРЗ у нас ніжэйшая, чым было летась. Гэтай статыстыкай і спрабуюць усіх супакоіць.
Мо ўлады й маюць рацыю, калі кажуць, што ня варта панікаваць?
Ну, панікаваць сапраўды ня варта – хто б спрачаўся?! Але ж цьвердзяць і пра іншае: у той самай Горадні ёсьць самыя сучасныя лекі, нават славуты Таміфлю. 120 тысяч за пачак. Аднак проста так ня купіш – прыйдзі з рэцэптам, дзе будзе напісаны твой вірусафіцыраваны дыягназ... І тады, можа быць, гэты Таміфлю табе паспрабуюць прадаць...
А хто, скажам, у вашай лякарні адважыцца выпісаць такі рэцэпт?
У тым жа й справа, што тут замкнёнае кола!
Сёньня якраз размаўляў са сваімі калегамі з Варшавы. Там пад 200 выпадкаў сьвінога грыпу, але панікі няма. Бо клясна працуе прэса, ніхто з чыноўнікаў, уключна зь міністрам аховы здароўя, не ўцякаюць ад журналістаў, шарагоўцы абсалютна дакладна ведаюць сытуацыю, там нічога не засакрэчваецца...
А нашых людзей дадаткова палохае менавіта невядомасьць, недасьведчанасьць у тым, што насамрэч адбываецца. І каб тут, як там, да асьвятленьня праблемы падыходзілі па-іншаму, то, канечне, паводзіны людзей былі б іншымі. А так хіба толькі на мароз застаецца спадзявацца, маўляў, ён “замарозіць” вірус...
Што вы думаеце пра якасьць беларускіх лекаў, якія зараз так актыўна пайшлі ў ход, хоць дагэтуль посьпехам не асабліва карысталіся, бо масава прынята лічыць іх неэфэктыўнымі?
Пагаджаюся з такім меркаваньнем: амаль усе састарэлі з гледзішча тэхналёгій. Разумееце, тыя самыя вірусы відазьмяняюцца вельмі імкліва, а наша фармацэўтыя рэагуе вельмі ўжо марудна.
Давайце цяпер пра радыкальна іншае, каб слухачы й чытачы нашыя лепш ведалі, хто ў іх грамадзкі рэдактар новага тыдня. Такім чынам – пра сябе: хто, скажам, ваш муж?
Беларускі філёляг.
Ага: трэба адпавядаць, таму шмат чытаеце – угадаў? Што менавіта вось учора ці сёньня на ноч гледзячы?
Ну сапраўды, якраз дзень таму набыла такую вось цудоўную кніжку: “Рыцары і дойліды Гародні” Алеся Краўцэвіча.
Адсюль наступная мая здагадка: хутчэй за ўсё вы ўваходзіце ў Рух “За Свабоду”? Бо Масты – рэгіён з дэмакратычнымі традыцыямі...
Так, але сказаць, што я ўжо такая вялікая грамадзкая актывістка – было б няпраўдай ці нахабствам.
А вашыя калегі палітыкай цікавяцца?
Абмяркоўваем самыя розныя тэмы. Дарэчы, з пацыентамі таксама – хто сам хоча, зразумела, пагаварыць ня толькі пра той самы грып. Цяпер, у прыватнасьці, людзей цікавіць пэнсія. Чакаюць яе, нібыта падвышанай, хоць выдатна разумеюць: тое “падвышэньне” папросту – падман.
Вы можаце спрагназаваць, за каго прагаласуюць на выбарах у Мастах і Ваўкавыску?
Шанцы мастоўскіх дэмакратаў вельмі і вельмі вялікія. Бо шмат хто зь іх зрабіў нямала добрага для гораду і рэгіёну – тое заўважаецца і цэніцца людзьмі.
Ну а Ваўкавыск, адкуль Аўтуховіч, Лявонаў, – пасаджаныя за іншадумства вязьні?
Разумееце, які парадокс: толькі адзін мой хворы асьцярожна неяк загадаў Аўтуховіча...
Тут няведаньне ці абыякавасьць?
Трэцяе: страх. Чалавек змагаўся, прычым адкрыта, ну і скончылася, чаго дабіўся? А ён жа незвычайны: аўганец, што тады ўжо рабіць іншым, звычайным, шараговым?
Што сілкуе, падтрымлівае вашую асабіста надзею на лепшае жыцьцё?
Мяне вельмі і вельмі незадавальняе тое, што адбываецца наўкол. У мэдычнай сфэры, напрыклад, пакутуюць і лекары, і пацыенты – і ўсё з-за сыстэмы... І зусім іншае бачу ў той самай суседняй, праз дарогу, як кажуць, Польшчы, куды ў 1990-я з Ваўкавыску й Мастоў вывозілі яйкі... І як усё памянялася! Там зараз больш сталі свабоднымі ва ўсіх адносінах, незакамплексаванымі. І калісьці ў нас таксама сытуацыя зьменіцца. Мой сынок, веру, будзе ўжо ў іншых умовах жыць. Вучыцца. Працаваць. Бо так, як ёсьць зараз, быць заўжды не павінна.