Тыднёвы агляд блогасферы ад Будзіміра.
Для большасьці карыстальнікаў блогасфэры яна служыць месцам культурнага або ня вельмі адпачынку, аддухай у нялёгкай офіснай працы. Тут яны пераўтвараюцца з зацюканага "офіснага плянктону", вымушанага займацца абрыдлай рутынай, у іскрамётных майстраў мышкі і клавіятуры. Таксама гэта прыстанішча шматлікіх графаманаў, якія раней марна дапякалі рэдакцыі папяровых выданьняў, пісалі "ў стол", ці то на сьценах туалетаў. Для кагосьці блогасфэра - зручнае месца, каб адшукаць цікавых сяброў. Сапраўдны паратунак для інвалідаў, якія асабліва ня ходзяць. Раней яны аказваліся выкрасьленымі з актыўнага жыцьця, былі прырэчаныя на "расьліннае" існаваньне. Цяпер у іх ёсьць магчымасьць удзельнічаць у сацыяльным працэсе на роўных. Я не абстрактна тэарэтызую, ведаю прынамсі чатырох інвалідаў, якія вядуць уласныя журналы. Прыкладам, блогер nicolaev - у рэчаіснасьці зьнерухомлены паралюшам, але неўтаймоўны ў блогасфэры. Падчас перапісу ён актыўна прапагандаваў ідэю літвінства, і яго, як тую старажытную літоўскую Пагоню, было не спыніць, не стрымаць.
Апроч згаданых функцыяў, у блогасфэры ёсьць яшчэ адна, вельмі важная функцыя - плошчы. Цэнтру грамадзкага жыцьця. Ва ўмовах краінаў, дзе іншыя інфармацыйныя каналы шчыльна фільтруюцца, каб нічога лішняга (з пункту гледжаньня кіроўнай клясы) туды ня трапіла блогасфэра робіцца "апошняй зброяй пралетарыяту". Празь яе ёсьць шанец дагрукацца і да грамадзтва, і да высокіх кабінэтаў. Гэтак, сьпярша менавіта ў блогасфэры зьявіліся зьвесткі пра памерлых ад сьвінога грыпу (віруснай пнэўманіі) у Менску, пасьля чаго хоцькі-няхоцькі іх мусіў прызнаць Мінздраў.
Зрэшты, беларуская блогасфэра ня поўніцца "плачам і скрыгатам зубоў". Мажліва, таму, што ў Беларусі сяк-так працуюць кнігі скаргаў, лісты ў кантралюючыя інстанцыі ды іншыя афіцыйныя мэханізмы вырашэньня праблемаў. Або тыя беларусы, у каго ўзьнікаюць сур'ёзныя праблемы, пакуль што ня маюць доступу ў інтэрнэт. Тым часам расейская блогасфэра стракаціць паведамленьнямі пра чарговую несправядлівасьць, бяду, трагедыю і заклікамі вырашыць праблему ўсім мірам. І, як ні дзіўна, гэтыя праблемы часта вырашаліся, калі запіс трапляў у "ТОП-Яндэкса". Атрымліваючы такім чынам шматтысячную (болей - мільённую) аўдыторыю і зьвяртаючы на сябе ўвагу СМІ.
На пачатку бягучага тыдня кампанія Яндэкс абвясьціла, што са сьнежня зачыняе ТОП запісаў у блогах. Аргументуючы сваё камэрцыйна неабгрунтаванае рашэньне тым, што "сэрвіс зрабіўся інструмэнтам для распаўсюджаньня тэмы ў СМІ... ім пачалі карыстацца ўсе, каму не лянота... у тым ліку радыкалы ўсіх масьцей". Гэтая "абмоўка па Фрэйду" недвухсэнсоўна дае зразумець, хто зьяўляўся сапраўдным замоўцам згортваньня праекту. Так, для расейскіх уладаў ТОП-Яндэксу быў бяльмом на воку. Бо, нягледзячы на тое, што ў расейскай блогасфэры зладжана працуе досыць вялікая брыгада адвакатаў Крамлю, заваяваць ТОП цалкам у яе не атрымлівалася. Ён заставаўся вольнай народнай трыбунай, да таго ж вельмі эфэктыўнай.
Расейскі журналіст і пісьменьнік Максім Сьвірыдэнкаў такім чынам выказаўся з гэтай нагоды:
"Ваш рэйтынг папулярных запісаў быў і дасюль застаецца голасам народу без усялякіх двукосьсяў! Калі ў нашых дзяцей узьнікалі праблемы з здароўем, калі парушаліся правы інвалідаў, калі існуе ўседазволенасьць у дамах састарэлых, калі ўзьнікала адчайная сытуацыя і ніхто ня мог нам дапамагчы ў барацьбе з усёдазволенасьцю ўладаў, мы зьвярталіся да сяброў і проста выпадковых наведнікаў нашых блогаў, каб яны вывелі запіс у ТОП-Яндэкса. І толькі гэта дазваляла вырашыць праблемы, якія часам зьяўляліся пытаньнем жыцьця і сьмерці. Без перабольшваньня...
Ва ўмовах, калі па тэлебачаньню гаворыцца пераважна аб тым, што пажадана правячаму рэжыму, блогасфэра застаецца адзінай выспачкай Свабоды Слова. І ня трэба лічыць "радыкаламі ўсіх масьцяў" тых, хто мысьліць і адчувае па-іншаму, чым Мядзьведзеў і Пуцін. Калі запісы гэтых радыкалаў трапляюць у ТОП, значыць, іх думкі падзяляе значная колькасьць людзей...
Закрыцьцё ТОП-Яндэкса, безумоўна, стане адным з рашучых крокаў, скіраваных на тое, каб з галоснасьцю ў Расеі было скончана".
Блогерка katoga дадае:
"Тое, што дзьверы да ўладу маючых для простых сьмяротных даўна шчыльна зачыненыя зразумела. А цяпер зачынілі яшчэ і вакно, празь якое мы маглі пралезьці і нешта сказаць..."
Што да беларускіх блогераў, яны масава праігнаравалі падзею. Гэта незразумела, бо ТОП-Яндэкса ня быў выключна расейскім рэйтынгам запісаў. Часам туды траплялі і ўкраінскія і беларускія паведамленьні. Менавіта дзякуючы яму расейскія блогеры са зьдзіўленьнем былі даведаліся (як аднойчы амэрыканцы пра расейскую) пра існаваньне беларускай мовы, нават вывучылі колькі словаў. Празь яго ж, зь яшчэ большым зьдзіўленьнем, чытаючы паведамленьне Мікалая Халезіна "Цень перамогі" і камэнтары да яго, - пра тое, што не ва ўсіх беларусаў трапяткое стаўленьне да "старэйшых братоў". У ТОП-Яндэкса яны з расчараваньнем прачыталі , што Беларусь перастала быць сацыяльна-арыентаванай дзяржавай. Гэта вельмі папсавала імідж Лукашэнкі як "народнага абаронцы" ў вачох ягоных прыхільнікаў з Расеі. Тамсама - пра "Невядомы Беларыстан", містычную рэспубліку, нарожданую ў клубах канаплянага дыму. З дапамогай ТОП-Яндэкса набыў звыш-папулярнасьць "Чароўны трусік" Юры Дзямідовіча. Сьпіс можна працягваць і надалей, але і без таго зразумела, што гэты ТОП быў і нашым таксама... Выконваючы ў тым ліку ролю нефармальнага каналу "міжкультурнай камунікацыі".
Пра закрыцьцё сэрвісу напісалі ў сваіх журналах папулярныя беларускія блогеркі muha_elka і pigbig. Першая - ніяк не камэнтуючы, другая - зьвяртаючы ўвагу на тое, што ТОП згортваюць менавіта ў той момант, калі ён зрабіўся дзейсным інструмэнтам грамадзкай салідарнасьці. У адказ (за рэдкім выключэньнем) гучала:
"Жыў бяз гэтага і нармалёва было" (vamfim)
"І хрэн зь ім" (mirikle)
"А ці ня пофіг?" (prohvessor78)
Як тут не згадаць славутыя "агульную млявасьць і абыякавасьць да жыцьця", неперакладальныя на расейскую?
Улічваючы частату, дакладней рэдкасьць, трапляньня запісаў беларускіх блогераў у ТОП-Яндэкса, хутчэй за ўсё, апошнім такім запісам будзе дакумэнтальна-крымінальная гісторыя ад Ілоны Шумскай "Беспакаранасьць VIP-пэрсонаў у клюбах" . Дарэчы, менавіта той выпадак, калі ўзьніклую праблему спрабуюць вырашыць праз блогасфэру, з прыцягненьнем грамадзкай увагі, бо іншыя мэханізмы не спрацоўваюць.
Ілона пачынае сваю трагічную аповесьць з філязофскіх развагаў:
"Статус "VIP" узнагароджвае чалавека арэолам беспакарансьці і своеасаблівым арэолам бесьсьмяротнасьці. І фраза: "Я магу рабіць усё, што пажадаю, і мне нічога ня будзе!" - засядзе, як гулец у хованкі, у падсьвядомасьці".
Бач ты, мы думалі, што ў Беларусі адно статус Прэзыдэнта гэта дазваляе, а тут яшчэ нейкія "віпы" зьявіліся. Непарадак!
Далей ідзе падрабязны расповед пра тое, як грамадзянка Кацярына Кракоўская, рэклямная мадэль фабрыкі "Мілавіца", карыстаючыся згаданым статусам у клюбе клясы прэміюм "NEXT", усчала сьпярша сварку, а пасьля і бойку з Ілонай Шумскай. Пад тым соўсам, што:
"Я тут зорка, а вы хто? Тупыя! Пайшлі прэч. Гэта мой стол! У мяне тут Дзень народзінаў!"
Для Ілоны, паводле яе словаў, канфлікт скончыўся, цытую: "чэрапна-мазгавой траўмай, траўматычнай эпіляцыяй валасоў правай цемянной вобласьці (40% валасянога покрыва), парушэньнем работы нэрвовай сыстэмы, вэгетатыўным крызам, сінякамі з кровазьліцьцём і г.д."
Што да аховы клюбу, яна ня тое каб бязьдзейнічала, але дзейнічала досыць дзіўным чынам - заняўшы бок грамадзянкі Кракоўскай. І замест таго, каб супакоіць яе, выставіла вонкі спадарыню Шумскую. Таксама ахоўнікі адмовіліся выклікаць міліцыю, а адміністратар клюбу адмовілася прадаставіць кнігу скаргаў.
Такая вось эксцэнтрычная гісторыя. Нібыта і не пра нас. Клюбы, прэміюм-кляса, віпы, зоркі, бойкі... кнігу скаргаў ня далі, міліцыя не дапамагла! Маскоўшчына нейкая, далібог, дзікунскі капіталізм.
Блогер marlborocountry зь Екацярынбургу, не разабраўшыся, так і напісаў:
"Маскалі ад сыці шалеюць. Прыдумваюць адно аднаму нейкія штучныя праблемы" (пад "маскалямі" ў дадзеным выпадку меліся на ўвазе жыхары Масквы)
Самі ж "маскалі" падкрэсьлілі розьніцу. Як сьпяваў Аляксандр Гарадніцкі: "Хоць падобна да Расеі, толькі ўсё-ткі не Расея..."
"Прабачце, калі ў вас тут чыста беларускі міжсабойчык. Вы такія мілыя і іншыя... і адначасова такія самыя, як і ў Расеі. Але, здаецца, у вас так не адстрэльваюць, як чарговага Калмановіча, больш бясьпечна. Прарвецеся, напэўна". (benena)
"Шчыра кажучы, такое самае адчуваньне. Нейкая сельская мясцовасьць, дыскатэка, тры даяркі і трактарыст. Узровень іншы :)"
(ананімны камэнтатар)
Тым ня менш - падобна. І гэта павінна было стацца шокам для тых расейцаў, якія ўспрымалі Беларусь "славянскай Шамбалай". Чыстай, цнатлівай, некранутай "заходняй заразай", пастаральнай. А такіх, дзякуючы частым узьнёслым апісаньням у расейскай патрыятычнай прэсе, існавала багата. Літаральна апошнюю надзею ў іх адабралі! На каго цяпер спадзявацца? Не на Ўкраіну жа!..
Па тэме паходаў у клюбы слушную заўвагу зрабіў recoilby:
"А чаго вы чакалі? Трэба хадзіць у больш інтэлігентныя месцы. Тэатры, бібліятэкі, творчыя біенале і літаратурныя пленэры".
Мяркую, варта прыслухацца.
Але паходы ў месцы масавага зьбіраньня людзей, асабліва ў закрытых памяшканьнях, усё-ткі пажадана адкласьці на лепшыя часы. Ня ведаю, што адбываецца на вуліцах, даўно ня быў, але беларуская блогасфэра па-ранейшаму ахопленая сьвіным грыпам. Нягледзячы на тое, што, як піша andorac:"ад размоваў пра сьвінячы грып ды іншыя пнэўманіі ўжо пачынае ванітаваць", ён застаецца тэмай нумар адзін. І не для ўсіх толькі абстрактнай нагодай, каб пагутарыць.
Ляжыць у менскім шпіталі з пнэўманіяй slaver_be. Пужае сваіх чытачоў паведамленьнямі кшталту: "Ледзь зараз ня здох... Ня ведаю, што мяне тут яшчэ чакае. Пакуль падобны на сьвіньню". Дарэчы, Слэйвар абвяргае цьверджаньні Мінздраву, быццам месцаў нікому не бракуе, ніхто не ляжыць на калідорах:
"У шпіталі - жэсьць. Людзі ў прыёмным не рассасываюцца, ложкаў не хапае. З 18 да 1 ночы чакаў на шпіталізацыю. 83 адсотка хворых - пнэўманія. У пульме месцаў няма нават на калідоры - ляжу ў гастры, але зноў жа пакуль на калідоры".
Магілеўчанка niareisha толькі што выпісалася з шпіталю. Куды яна патрапіла з ангінай, а ўжо на месцы падчапіла грып. Таму вырашыла за лепшае зьбегчы адтуль раней, далеквацца дома.
Блогерка cykera4ka піша пра памерлага знаёмага ейных бацькоў: "Лекар, мужчына, 51 год. Ад пнэўманіі, якая ўтварылася пасьля грыпу. Літаральна за суткі ня стала чалавека". Таму цяпер яна абяцяе, што без павязкі ня выйдзе на вуліцу. Карыстаючыся нагодай, хачу сказаць, што маску ня трэба насіць на вуліцы. Дыхайце сьвежым паветрам удосталь, нічога не баючыся. Маску ж апранайце ў закрытых памяшканьнях.
Спасылаючыся на словы свайго знаёмага хірурга, lipski кажа пра 21 памерлага ад грыпу ў Менску. Паводле зьвестак valencij, ізноў-ткі атрыманых ад знаёмых лекараў, памерлых ад грыпу (пнэўманіі) таксама ўжо болей за 20.
Праваслаўны блогер lemantar запытваецца, чаму БПЦ ня моліцца аб збавеньні ад сьвінога грыпу, тымчасам як УПЦ - моліцца? Яго супакоіў сьвятар george_schwarm - ён абвесьціў адмысловае набажэнства з вадохрышчам на гэтай нядзеле.
Троху нэрвова супакойвае сябе і сваіх чытачоў dobroelekarstvo: "Госпадзі, людзі, эпідэмія - гэта калі ты едзеш адзін у вагоне мэтро, калі яно ўвогуле працуе; калі, выйшаўшы на вуліцу, ты сутыкаешся з санітарным патрулём, які валачэ цябе правярацца на вірусы, трымаючы за вопратку; калі палова тваіх сяброў (цьху-цьху-цьху, крый божа!) ляжаць на могілках; калі кожны разумны чалавек сядзіць дома, заладзіўшы ўсе шчыліны, і глядзіць па ТВ адзіны замежны спартовы тэлеканал, таму што на ўсіх астатніх - пуста..."
А цяперашняя эпідэмія, маўляў, сьмеху вартая. І ўвогуле, гэта ўсё фармацэўты прыдумалі! Хаця нешта робіцца няўтульна...
Калі вы не пасьпелі запасьціся "Таміфлю", якога ўжо нібыта няма ў аптэках, адзінае, што застаецца - сьмех. Ён, кажуць, прадоўжвае жыцьцё. Ненадоўга. Вось і блогерка wozhyk заклікае нас настроіцца на жыцьцесьцьвярджальны лад, каб не памерці ад страху. Прыкладам, намяляваць на сваёй масцы "сымпатычны ружовы пятачок".
"Зразумела, што мне нагадвае сучасны Менск - Арабскія Эміраты. Толькі тут: 1) халодна, 2) чадру носяць як жанчыны, так і мужчыны", - піша burbalka у сувязі з павелічэньнем колькасьці менчукоў у масках.
"А ці ведаеце, я заўважыў і плюсы ў гэтых марлевых павязках. Як жа здорава яны падкрэсьліваюць дзявочыя вочы! І позіркі больш выразныя і вейкі падаюцца гусьцейшымі. Усё-ткі мусульмане часткова маюць рацыю, апранаючы жанчынаў у чадру" - працягвае тэму veter_r_r
Блогер insurhent прапануе бартэр: Мяняю флiкер у добрым стане на новую маску ад грыпу.
Віншуючы з 45-годзьдзем Аляксандра Фядуту, zeliankou зычыць яму, каб яшчэ столькі ж сьвіны грып яго не адолеў. І дадае: "Насіце масачку, Аляксандар Іосіфавіч!"
"Людзі дзіўныя істоты" - піша c_b_kotka - "Усё жыцьцё ўдаюць зь сябе ахвяру, а як толькі зьяўляецца нагода памерці ад пнэўманіі, чамусьці бягуць у аптэку..."
"Ура! Сьвіны грып!" - нечакана радуецца krasnapolskaia - "Мару сустрэцца зь ім. Я тут зьбіралася вены рэзаць. Цяпер, відаць, ня прыйдзецца. Маю дэпрэсію пераможа сьвіны грып!"
Калі верыць падслуханай блогерам ahromenka размове, сьвіны грып нас ня возьме, галоўнае - не галасаваць за эўрапейцаў:
"Чарнігаў, сёмая раніцы, невялічкая крамніца – адзіная, дзе ў такі час можна набыць цыгарэты, цукеркі, марозіва ды іншую драбязу. Ад самога раньня пад крамай тусуюцца наркаманы, бо ўначы колюцца і кайфуюць, а потым іх на салодкае прабівае. Падыходжу да крамы. Каля ўвахода – двое сколатых наркошаў з адпаведнымі тварамі, па чарзе аблізваюць пламбір.
Адзін:
-- От усе ад грыпу сканаюць, толькі мы адныя з табой застанемся! – мроіць першы.
-- Чаму? – не дае веры другі.
-- У нас арганізмы зусім іншыя…
Паўза. Першы наркоша перадае марозіва другому.
-- А мене так здаецца, што ўвесь гэты сьвіны грып – з Захаду! – другі наркаман аблізвае пальцы. -- Спэцом да нас завезены!
-- Во-во. Усе гэтыя ціпа эўрапейцы… такія лохі! – пагаджаецца другі наркаман. – Я за іх галасаваць ня буду!"
Але ня ўсе вераць у непераможнасьць нашых загартаваных арганізмаў, таму ратуюцца, хто як можа. Распавядае adamovitch:
"Сёньня жонка адправіла мяне ў краму па запалкі. Ну, то бок па кіпу ўсяго і каб на запалкі не забыўся, бо я іх ужо месяц набываю.
І што Вы думаеце? Запалкі разабралі. Я зайшоў у ЧАТЫРЫ крамы і нідзе няма запалак!!!
Я штосьці прапусьціў - яны ратуюць ад сьвінячага грыпу?
Хочацца верыць, што гэта простае супадзеньне, але чамусьці думаецца, што людзі, не купіўшы масак і таміфлю, каб хоць штосьці набыць, набываюць запалкі".
Як на мой густ, найбольш дасьціпна на актуальную тэму піша блогерка nusmumrik, за што ёй варта даць якую-небудзь прэмію. Мо бел-чырвона-белую марлевую павязку, ці што?
"Ну, скончыліся нашы хваляваньні! (праўда, яны і не пачыналіся) — прыйшоў наш сябар, у якога маці — доктар, дык сказаў, што яму сказала маці, што лекаў ад сьвінячага грыба ў нас няма, і наогул гэта хвароба ня лечыцца, так што хвалявацца няма чаго — у сэнсе, бегаць па аптэках і шукаць нейкага арпэтолу і маламолу. Ну, ня лечыцца, дык ня лечыцца. Трэба хоць пажыць у свае задавальненьне ў апошнія-та дзянькі! Пайду я вып'ю грамаў 147 «Ахашэні». А сябар прасіў таксама віна, ды мы яму не далі — таму што раней такім ганцам з благімі навінамі бошкі адсякалі, а зараз-та ўжо не той час, каб бошку-та адсекчы, але віна не дадзім — трэба ж неяк пакараць яго, сабаку. Дык налілі яму 100 грамаў вішнёвага нейкага хатняга віна (мы баяліся яго піць — думалі, мо атрута, а той хлебануў, кажа — нармальна, а астатняе з сабой забраў). А што? Учора па цілівізары казалі, што ў Малдове казалі, што трэба для прафілактыкі піць віно чырвонае. А адзін чалавек з Кіева не зразумеў ды пачаў гарэлку піць і салам закусваць...
«Раней бяды не бядуй». Сеньня прачыталі гэта ў казцы «Янка-стралец». Чыталі дзецям кнігу «Прыстань ваўкалака», і вось што вычыталі! Народная мудрасьць! Лепш і ня скажаш. Ці тое, што ўчора пісала — Горш няма, калі баішся — і гора не пазьбегнеш, і надрыжышся. А яшчэ — Хто шукае — той знаходзіць. Хто пытае — той ня блудзіць.
А па цілівізару толькі што сказалі, што «Міністэрства шукае сродкі, каб лекаў хапіла КОЖНАМУ» Вось так і сказалі — КОЖНАМУ. Ё-маё. Навошта КОЖНАМУ лекі? А я-та думала, што мяне гэта не закране. Усё. Я чавось баюся. Пайду вып'ю грамаў 148 «Хванчкары». (А сябра наш лечыцца грыбамі (ад грыпу), у лесе зьбірае нейкія галюцынагены і жарэ іх жменямі. Кажа — дапамагае, забываеш ня толькі пра грыб, а нават куды трэба ісці. Хутка ў лесе будзе жыць — ня будзе ведаць, як дахаты трапіць).
І, каб скончыць нарэшце бяскрайнюю тэму, "сьвінавірш" ад fat1901:
Конь хварэў на грып птушыны,
Котку заваліў каніны,
Вожык атрымаў сьвінячы,
Лось ад зубравага плача.
Таміфлю глытае воўк,
Трус у паніцы замоўк.
У напысьніках бабры
Не вылазілі з нары.
Толькі чэсны цар зьвяроў
Да ўсяго заўжды гатоў.
У якасьці фінальнага акорду прапаную камэнтар Кастуся Чарнеца да прыпавесьці пра двух жабак, якія трапілі ў збанок з малаком. Ці памятаеце: адна замірылася і патанула, а іншая трапяталася-трапяталася, зьбіла малако ў масла і выкараскалася. Кастусь піша:
"Патрэбная нейкая спакойная мужнасьць патануць, упартая мужнасьць - пазмагацца, і яшчэ трэцяе - мужнасьць самаіроніі, якой вядома, што абодва шляхі могуць прывесьці да непрадказальнага і недарэчнага фіналу.
Мужайцеся, і няхай умацуецца сэрца вашае, ўсе, хто спадзяецца..!"

НЕ ХАДЗІЦЕ, ДЗЕЎКІ, У КЛЮБЫ...

РАНЕЙ БЯДЫ НЕ БЯДУЙ!

ТРЫ МУЖНАСЬЦІ