Раніцай 7 лістапада ў Наваградку помнік Леніну аблілі зялёнай фарбай. Непадалёк ад помніка шасьцёра міліцыянтаў затрымалі сябраў аргкамітэту БХД Дар’ю Бахур і Юрася Казака.
Маладых людзей пратрымалі ў раённым аддзеле міліцыі тры гадзіны. У дачыненні да іх складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.