Беларусь можа атрымаць мільярды эўра на “Ўсходняе партнэрства”

Беларусь можа атрымаць ад Эўрапейскага Зьвязу некалькі мільярдаў эўра на праекты “Ўсходняга партнэрства”. Аб гэтым заявіў дырэктар Усходняга камітэту нямецкай эканомікі Райнэр Лінднэр
Як паведамляе БЕЛТА, аб гэтым заявіў сёньня журналістам выканаўчы дырэктар Усходняга камітэту нямецкай эканомікі Райнэр Лінднэр, перад адкрыцьцём 12-га Менскага форуму “Беларусь і Ўсходняе партнэрства”.

23-га кастрычніка кіраўнік прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Гольцапфэль паведаміў нашаму радыё, што для выдзяленьня Беларусі макраэканамічнай дапамогі ад Эўразьвязу, засталося толькі прайсьці тэхнічныя працэдуры і ўхваліць яе ў Радзе міністраў Эўразьвязу.