Паводле Мінздрава Беларусі, з 10 кастрычніка ў краіне на вострыя рэсьпіраторныя захворваньні захварэлі болей за 130 тысяч чалавек і назіраецца ўстойлівы рост захворваньняў. Толькі сёньня, 3 лістапада ў Менску захварэлі 14 тысяч чалавек, перадае агенцыя Інтэрфакс са спасылкай на Гарадзкі цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі.
Як сталічныя фармацэўты падрыхтаваліся да магчымай эпідэміі групу і як рэагуюць на яе пагрозу людзі?
Відэакарэспандэнт “Радыё Свабода” наведаў адну з аптэк у менскім мікрараёне Сухарава .
Колькі чалавек ў Беларусі захварэла на пнэўманію і колькі зь іх памерлі, афіцыйна не паведамляюць. Пра захварэлых на сьвіны грып афіцыйна кажуць, што такіх 59 чалавек. Пакуль не прызнана ніводнага лятальнага выпадку з прычыны сьвінога грыпу.

Your browser doesn’t support HTML5