Берасьцейская транспартная пракуратура распачала крымінальную справу па факце падзеньня ў Беларусі польскага памежнага верталёта і сьмерці пілётаў.
"Крымінальная справа праведзеная па ч. 3 арт. 314 (Парушэньні правілаў бясьпекі руху або эксплуатацыі чыгуначнага, паветранага або воднага транспарту) Крымінальнага кодэксу", -- паведамілі Інтэрфаксу ў пракуратуры.
Верталёт памежнай службы Польшчы пацярпеў крушэньне ў Беларусі ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада.
Чальцы экіпажу загінулі.
Катастрофа адбылася калі верталёт памежнай службы Польшчы паводле ўзаемнага ўзгадненьня зь беларускім бокам патруляваў участак мяжы.