У Віцебску затрымалі актывістаў Моладзі БНФ


Супрацоўнікі міліцыі каля 15 гадзінаў затрымалі двух актывістаў Моладзі БНФ: Сяржука Зьвёздачкіна і кіраўніка віцебскай абласной арганізацыі Аляксандра Кузьняцова па дарозе зь Віцебску ў Менск.


Супрацоўнікі міліцыі сказалі актывістам, што яны нібыта былі сьведкамі таго, як нейкі кіроўца зьбіў пешахода. Іх прывезьлі ў Віцебск.
У ДАІ ў актывістаў спыталі, ці ведаюць яны пра тое, што ў Менску адбываецца масавае мерапрыемства. Актывістаў вызвалілі, пратрымаўшы амаль тры гадзіны.