У нядзелю на “Дзяды” адбудуцца шэсьце ў Курапаты і мітынг, заяўнікамі якіх выступілі лідэры КХП-БНФ. Распавядае выканаўца абавязкаў старшыні партыі Юрась Беленькі.
Беленькі: “Мы праводзім "Дзяды" ужо дваццаць гадоў, арганізатары таксама, у большасьці, маюць дваццацігадовы вопыт, так што падрыхтоўка ідзе нармальна. Будзе шэсьце, будуць крыжы, будуць кветкі, сьвечкі. Арганізаваная дружына, будзе і мэдычная служба нашая на ўсякі выпадак. Словам, як заўжды, арганізавана, у адпаведнасьці з традыцыяй. Я ў гэтым не сумняваюся. Нагадаю, што збор ўдзельнікаў у 10.30 каля гадзіньнікавага завода, потым адбудзецца шэсьце на Курапаты, і пасьля мітынгу людзі звычайна ўсталёўваюць крыжы, моляцца, ускладаюць кветкі, запальваюць сьвечкі”.
Гл. таксама:
Дзяды на Свабодзе
Гл. таксама:
Дзяды на Свабодзе