Шаноўныя чытачы і чытачкі,
У гонар 38-га месца Беларусі ў найноўшым гендэрным рэйтынгу, апублікаваным на гэтым тыдні, дыскрымінацыі падлягалі толькі допісы з мужчынскімі канчаткамі і пачаткамі. Што, канечне, нічога не памяняла, бо нік “Стыдно, товаріщі” можна насіць са спадніцай, штанамі і нават у чым маці нарадзіла.
Зь нікаў і пачнем. Нейкая электронная здань называе сябе вядомым прозьвішчам і робіць ад імя гэтага ніка прапановы хаця, магчыма, і цікавыя якім-небудзь удзельнікам форуму, але гендэрна спрэчныя.
“..... .. ... .....!”
Ну вы зразумелі хто, што, як і куды. Цэнзуры думак у нас пакуль няма, і гэты прыкры факт дазваляе лічыць гэтую невычэрпную тэму вычарпанай.
Але не пасьпелі вычарпаць, як налілося ізноў, на гэты раз у форме пытаньня на онлайн-канфэрэнцыі:
“Скажыце, калі ласка, як асабіста Вы ставіцеся да пазіцыі спадара Р., які сказаў, між іншым, што партыю зусім не турбуе, што той ці іншы палітык робіць у сваім ложку”?
Далей аўтар удакладніў канкрэтна:
“Ці азначае гэта, што для дасягненьня палітычных мэтаў партыя гатовая супрацоўнічаць з “г.” і іншымі вычварэнцамі?”
Вэб-рэдактар ня меў выйсьця – выдаліў фактычна з-за аднаго слова. Канкрэтна –
“іншымі”.
Так усе іншыя й ня ўведаюць ніколі пра радасьці партыйнай супрацы, між іншым.
А вось яшчэ два няшчасныя выпадкі на вытворчасьці. Чалавек піша з Палесься, стараецца - зь веданьнем справы разважае пра долю камуністаў, з цытатамі з Мао, са спасылкамі на Конрада Адэанаўэра, Эрыха Фрома і польскага дысыдэнта Ежы Калакоўскага, выказвае слушныя думкі пра Канфуцыя, а затым без абзаца пераходзіць на аднаго мясцовага дырэктара – вядомага ў мінулым камуніста, якога характарызуе ясна, выразна і коратка:
“Падонак”.
Падобна як яшчэ адзін спадар, здаецца, з Галяндыі, прызнаецца:
“Прочитав ответы на свои вопросы, я окончательно убедился, что А. ТРУС! и ЛЖЕЦ!”
Не надрукавалі. Рэч ня ў тым, што нельга камуніста называць падонкам, а палітыка ілгуном, як і наадварот.
Тут справа ня ў фактах, а ў пункце адліку. І выйсьце адно: калі вы прыводзіце нечае імя, імя па-бацьку, прозьвішча, месца працы, іншыя асаблівыя прыкметы, дык хочацца ўведаць вашыя асаблівыя прыкметы, месца працы, імя па-бацьку і нават імя. Замераем, хто на паверхні, хто ніжэй і тады абавязкова надрукуем.
Вось яшчэ нехта Э., чалавек душэўны, выказаўся ад душы, на гэты раз пра дэмакратаў:
“А. ды кампанія --- палітычныя бізнэсоўцы ды імітатары, а па-просту -- жулікі, махляры, здрайцы ды душапрадаўцы. Вечная ганьба ды вечны сорам здраднікам!!!”
Тут усё проста – часава-прасторавы кантынуўм не дазваляе друкаваць. Прасторава з пункту гледжаньня душапрадаўцаў здраднікам будзе аўтар Э., а часова – вечнасьць на два ня дзеліцца, дык у адрэдагаваным выглядзе кантынуўм павінен выглядаць так:
“Вечная ганьба ім па няцотных днях, вечны сорам нам па цотных!”
Яшчэ адна квантавая калізія, якую заўважыў назіральнік:
“Раней у ВЕб-рэдактарах “Свабоды” сідзеў прыхільнік Баршчэўскага, а зараз Губарэвіча. Вось гэта й ёсць парушэнне журналісцкай этыкі.”
Мы паспрабавалі атрымаць наўпроставы адказ на гэтае канкрэтнае пытаньне ад саміх вэб-рэдактараў. Яны вельмі ажывіліся і закрычалі:
“Гэтыя словы ды Богу ў вушы!”
І ўдакладнілі чаму:
“Бо прысесьці ж няма калі!.. ”
Іншы спадар З. выказаўся таксама эмацыйна пра адну жанчыну, якая шкадуе свайго сына, асуджанага на сьмяротнае пакараньне:
“Яе месца - у музеі альбо ў заапарку.“
Туды гэты допіс і пераадрасоўваем.
Паважаны камэнтатар з Брукліну – выберыце самі любую прычыну, з-за якой ваш камэнтар
“А хуху ні хохо, спадары філёлагі?”
ня быў надрукаваны.
Варыянт 1: з-за апазыцыйных філялягічных патрабаваньняў:
«У ненаціскных складох О пераходзиць у А. («Беларускі клясычны правапіс. Вільня-Менск. 2005. Частка 1. Правапіс галосных. Ст. 32)»
Варыянт 2: з-за афіцыйных філалагічных патрабаваньняў:
«Незалежна ад паходжаньня слова гук О ў ненаціскных складах вымаўляецца як А, што перадаецца на пісьме. («Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мінск. Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 2008. Раздзел 1. Параграф 4. ст.8)»
Варыянт 3: з-за агульнаграматычнага патрабаваньня ня блытаць узмацняльную часьціцу
“НІ”
з часьціцай адмоўнай
“НЕ”,
бо ўсё разам гэта занадта:
завуалявана, завузка, загуста, заглыбока, задзёўбана, задоўга, задужа, задурна, закаключна, закалотна, закісла, заклята, закоратка, закручана, залізана, залішне, залуплена, замала, замнога, замоцна, занудна, запазычана, запальчыва , заплясьнявела, запрынцыпова, зарана, заразна, заскарузла, заслаба, затанна, затхла, зашорана, зашырака, заўчасна, зацыклена, зацюкана, зацягнута, зацята, зашмальцавана, зашушукана, заюрліва і заядла.
Іншымі словамі – без варыянтаў.
На разьвітаньне прывядзем гуманную, як рымскае права, і вострую, як меч самурая, выснову аднаго назіральніка за дзеяньнямі чалавецтва на мінулым тыдні ў цэлым і ў адной краіне Б., якая заняла 38 месца ў гендэрным рэйтынгу, 85 – у рэйтынгу заможнасьці, а ў катэгорыі “дэмакратычнае інстытуты” апярэдзіла аж дзьве краіны са 104, заняўшы 102 месца і пакінуўшы ззаду Ўзьбекістан і Судан:
“Злавiць пачвар i адпiлiць ногi.”
Гучыць як прафэсійны дэвіз цэнзара, які на форумах з прэмадэрацыяй творыць свой філялягічны Дарфур з артаграфічным Андыжанам і ня сорамна яму ні ў цотныя дні, ні ў няцотныя, бо працуе–цнатлівасьць мацуе па начах ваш
Служка Пані Цэнзуры.