Новая перадача сэрыі “Вольная студыя”. Эфір 25 кастрычніка
22 кастрычніка ў сталічным Палацы мастацва распачала працу выстава “Міленіюм”, зладжаная Саюзам мастакоў Беларусі і прымеркаваная да 1000-годзьдзя гістарычнай Літвы. На ёй прэзэнтаваныя сотні жывапісных, графічных, керамічных і скульптурных твораў, прысьвечаных падзеям і асобам Вялікага Княства Літоўскага. Госьцем “Вольнай студыі” – адзін з арганізатараў выставы, мастак Мікола Купава.
Міхась Скобла: “Спадар Мікола, уражвае колькасьць удзельнікаў “Міленіюма”. Колькі іх узяло ўдзел у выставе?”
Мікола Купава: “Сапраўды, выстава атрымалася вельмі прадстаўнічай і зьмястоўнай. У ёй удзельнічаюць каля 300 мастакоў. У Палацы мастацтва прадстаўленыя розныя віды творчасьці: жывапіс, графіка, скульптура, плякат, ткацтва, гістарычныя рэканструкцыі строяў. Прыкладам, там выстаўленая рэканструкцыя ліцьвінскага строю Х стагодзьдзя. Ёсьць і дробная плястыка, і дробная графіка, і вялікія манумэнтальныя палотны. Але трэба сказаць адразу, што шмат твораў не ўвайшло ў экспазыцыю з прычыны абмежаванасьці месца. Немагчыма ўсё паказаць. Вядома ж, не ўвайшлі слабейшыя творы. Ну, і чыста па адміністратыўных, занудлівых прычынах камусьці адмовілі. Гэта я зь вялікім сумам павінен канстатаваць. Дапусьцім, калі людзі прыносілі свае творы пазьней за вызначаны тэрмін, то іхныя работы не былі выстаўленыя, на вялікі жаль. Ня трапіла на выставу, напрыклад, выцінанка Ніны Сакаловай-Кубай, на ёй – Вострая Брама і Аршанская бітва, таму я са скрухай пра гэта кажу. Шырока прадстаўленыя на выставе прызнаныя мэтры: Арлен Кашкурэвіч, Гаўрыла Вашчанка, Уладзімер Стальмашонак, Аляксей Марачкін, Уладзімер Сулкоўскі, Леў Гумілеўскі, Алесь Шатэрнік”.
Скобла: “Разам з дарослымі свае творы прадставілі на суд публікі і юныя мастакі. Ёсьць цікавыя імёны?”
Купава: “О, гэта ці ня самае цікавае на выставе! Ёсьць вельмі клясныя працы, якія сьведчаць пра неардынарнае мысьленьне 15-16-цігадовых падлеткаў, нават адзін 9-цігадовы ёсьць. Прыкладам, Алена Мазюк (гэта было для мяне адкрыцьцём) паказала выдатны твор – “Помнік, якога няма”. Яна намалявала Альгерда на Сініх Водах у пераможным экстазе – ня кожны дарослы мастак здолее перадаць такую экспрэсію. Арцём Барздоў з Барані намаляваў (праўда, разам з бацькам) карціну пад назвай “Апошняя фаза бітвы пад Воршай”. На ёй Канстанцін Астроскі аддае загад гнаць ворага да канца. А Ян Мяльніцкі намаляваў ажно тры мапы: мапу Каралеўства Літоўскага з цэнтрам у Наваградку, мапу Вялікага Княства Літоўскага ў ягоным росквіце і мапу Эўропы, дзе паказана месца ВКЛ у эўрапейскім кантэксьце”.
Скобла: “А хто зь беларускіх мастакоў можа лічыцца адкрывальнікам тэмы ВКЛ у нацыянальным мастацтве?”
Купава: “Гэта, хіба, Уладзімер Стальмашонак. Ён быў адным зь першых. У яго ёсьць такая карціна-іканастас – з партрэтамі князёў літоўскіх. Таксама Арлен Кашкурэвіч даўно і грунтоўна распрацоўвае тэму ВКЛ менавіта з нашых, нацыянальных пазыцый. Мы можам прыгадаць і таго ж Пётру Сергіевіча, славутага ў Заходняй Беларусі мастака. А з непрафэсіяналаў, якія прадстаўленыя на выставе, хачу назваць Базыля Рабізу, які ня стаў мастаком, але ў 1923 годзе, маючы ўсяго 13 гадоў, стварыў гістарычныя постаці вояў часоў ВКЛ. Там у яго і ліцьвін, і татарын, і беларус… Дзякуй Богу, гэтыя малюнкі захаваліся”.
Скобла: “У сувязі з 1000-годзьдзем гістарычнай Літвы Вільня ў 2009 годзе абвешчаная культурнай сталіцай Эўропы. Што, вядома ж, азначае новы прыток інвэстыцыяў у адбудову старога гораду, новыя сотні тысяч турыстаў. Чаму ж наша дзяржава гэтак абыякава паставілася да гэтай даты?”
Купава: “Пра гэта можна толькі пашкадаваць. Фактычна, грамадзтва выратавала гэтую сытуацыю, шмат чаго зрабіў Грамадзкі аргкамітэт, ён, між іншага, арганізаваў Міжнародную навуковую канфэрэнцыю, якая прайшла ў чэрвені. І выстава “Міленіюм” таксама праводзіцца без удзелу дзяржавы. Міністэрства культуры нічым не дапамагло, яно толькі, што называецца, у курсе гэтай падзеі. Добра, што нічога не забараніла. Вы, напэўна, заўважылі, што на адкрыцьці выставы не прысутнічаў ніводзін прадстаўнік дзяржаўнай улады, у першую чаргу Міністэрства культуры. І гэта паказальна”.
Скобла: “На адкрыцьці выставы некаторыя дзеячы беларускай культуры былі ганараваныя адмысловымі памятнымі мэдалямі “Міленіюм Літвы”. Сярод іх – і амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан. У той жа час мне падалося, што амбасадар Літоўскай Рэспублікі Эдмінас Багдонас пачуваўся на выставе не зусім утульна…”
Купава: “Мы зь літоўскімі калегамі зацікаўленыя адным клопатам. У нас не павінна тут быць канфліктаў і праблемаў. Спадара Багдонаса запрашалі ў прэзыдыюм, запрашалі выступіць на адкрыцьці выставы. Але ён чамусьці адмовіўся”.
Скобла: “У свой час мовазнавец Янка Станкевіч прапаноўваў зьмяніць назоў “Беларусь” на “Вялікалітву”, а беларусаў называць – вялікалітвінамі. І нават склаў фундамэнтальны Вялікалітоўска-расейскі слоўнік. І сёньня ёсьць ахвотнікі вярнуцца да гэтай ідэі. А як вы да яе ставіцеся?”
Купава: “Стаўлюся станоўча. Вяртаньне назову “Літва” – гэта той гістарычны працэс, які мала ад нас залежыць. Гэта будзе вырашаць сама гісторыя, ня мы. І адбудзецца гэта ня сёньня і ня заўтра, але такая тэндэнцыя назіраецца. І аргумэнтаў тут можна назваць безьліч. Самыя галоўныя гістарычныя сьведчаньні – геаграфічныя мапы, эўрапейскія і вялікакняскія, якія выдаваліся ў ХVІ-ХVІІІ стагодзьдзях, паказваюць, што Літва знаходзілася якраз на тэрыторыі сучаснай Беларусі. А землі сучаснай Літоўскай рэспублікі абсалютна дакладна і яскрава абазначаны як Жамойць. Гэта відавочна. Заўважце – ні кароль Міндоўг, ні вялікія князі ніколі не гандлявалі ўласна літоўскай (беларускай) зямлёй, яны яе толькі абаранялі. А вось Жамойць яны пастаянна дарылі, перадавалі ў карыстаньне: ці нямецкаму Ордэну, ці Рыскаму біскупству. Жамойць і другія балцкія землі ўвесь час былі прадметам гандлю. Гэта ж пра нешта таксама сьведчыць. І кіраўнік ВКЛ называўся “вялікі князь літоўскі”, але не “жамойцкі” і ня “рускі”, хоць поўная назва дзяржавы – Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае… Памятаю, як вядомы наш пісьменьнік Вячаслаў Адамчык пісаў у сваёй аўтабіяграфіі, што ён хацеў бы вярнуць нашай краіне назву Вялікае Княства Літоўскае”.
Скобла: “Наша краіна атрымала незалежнасьць пад назвай Рэспубліка Беларусь. Куды мы гэты факт адкінем?”
Купава: “А мы нічога не адкідваем і адкідваць ня будзем. Калісьці сьветлай памяці Мікола Ермаловіч добра сказаў, што “Літва – гэта гістарычны псэўданім Беларусі”. Калі мы ў сваім гістарычным разьвіцьці абапіраемся на ВКЛ, мы павінны памятаць, што літоўскія летапісы напісаны на старабеларускай мове, што тры рэдакцыі Статута ВКЛ напісаныя на старабеларускай мове. Гэта неаспрэчныя факты”.
Скобла: “З самім тэрмінам “літва” яшчэ ня ўсё высьветлена. Цікавую вэрсію на гэты конт выказаў Зьдзіслаў Сіцька. Ён даволі аргумэнтавана даводзіць, што літва – гэта ня племя, а ваярскі стан, то бок легіянеры, якіх наймалі, каб паваяваць. Як тут не згадаць словы даўняй песьні: “Ой наехала Літва – заўтра будзе ў нас бітва…”
Купава: “Беларускія гісторыкі пакуль не прыйшлі да пэўнай высновы – што ёсьць літва. Ці гэта племя, ці гэта ваярскі стан, ці гэта мясцовасьць, ці гэта тэрыторыя… А хутчэй за ўсё, літва – і тое, і другое, і трэцяе. Калі існаваў ваярскі стан літва, то жыў ён на канкрэтнай зямлі, а потым ператварыўся ў племя, у народнасьць. І Вялікае Княства Літоўскае як дзяржава паўстала на тэрыторыі гэтай народнасьці”.
Скобла: “Старажытны мысьляр Дыядор Сіцылійскі пісаў: “Гісторыя здабывае для юнакоў розум дзядоў”. Чаму нас можа навучыць гісторыя Вялікага Княства?”
Купава: “Нацыянальнай мудрасьці, якой нам сёньня вельмі бракуе. Мудрасьць гэтая заключаецца ў тым, каб не губляць свае карані, сваё імя ў гісторыі. І тут справа ня ў тым, што нехта штосьці ў кагосьці адабраў ці хоча адабраць… Калі дрэнна ляжыць – то і забяруць. Мы – народ, які мае сваю багатую гісторыю, культуру, і на гэтым падмурку нам будзе лягчэй будаваць сваю дзяржаву”.

Базыль Рабіза маючы ўсяго 13 гадоў, стварыў гістарычныя постаці вояў часоў ВКЛ ...

ні кароль Міндоўг, ні вялікія князі ніколі не гандлявалі ўласна літоўскай (беларускай) зямлёй, яны яе толькі абаранялі ...