Супрацоўнікі берасьцейскай міліцыі затрымалі ў інтэрнаце берасьцейскага ўнівэрсытэту маладафронтаўца Івана Стасюка і актывістку моладзевай кампаніі “Дзедзіч” Насту Гурыну.
Падставай для затрыманьня стаў распаўсюд газэты “Дзедзіч”. Сябры Івана і Насты не выключаюць, што супрацоўнікаў міліцыі магла выклікаць вахцёрка інтэрнату.
Актывістаў даставілі ў пастарунак, і каля паловы на дзясятую вечара адпусьцілі без складаньня пратаколаў.
Актывістаў даставілі ў пастарунак, і каля паловы на дзясятую вечара адпусьцілі без складаньня пратаколаў.