Крымінальную справу па факце авіякатастрофы вядзе Беларуская транспартная пракуратура. Прэс-сакратар пракуратуры Марына Сянько паведаміла “Свабодзе”, што сьледчая група некалькі гадзінаў абсьледавала месца катастрофы.
“Самалёт пацярпеў крушэньне ў 21.35. Блізу аэрапорту паміж вёскамі Пяцігодка і Драчкава судна было знойдзена. Уключэньне спэцыялістаў у галіне авіяцыі, мэдычных экспэртаў, экспэртаў-крыміналістаў праведзены агляд месца здарэньня.
На месцы здарэньня знайшлі разбуранае, згарэўшае большай часткай паветранае судна, астанкі якога раськіданыя па лясным масіве на дзясяткі мэтраў, а таксама целы пяці загінуўшых пасажыраў і членаў экіпажу. Згодна са знойдзенымі на месцы здарэньня дакумэнтамі – пашпарт і пасьведчаньне пілёта – высьветлілі асобу пілёта”.
Сьледзтва высьвятляе прычыны аварыі. Разглядаюцца некалькі вэрсіяў аварыі.
Сьледчыя лічаць, што судна не ўпісалася ў зададзеныя каардынаты і камандзірам было прынятае рашэньне зрабіць яшчэ адно кола перад заходам на пасадку. У гэты момант і адбылося крушэньне самалёту.