Судовая калегія Вярхоўнага суду пад старшынёўствам Валерыя Калінковіча, гэта намесьнік старшыні Вярхоўнага суду, пацьвердзіла прысуды, які раней былі вынесены Менскім абласным судом Андрэю Жуку, Івану Сарокіну і Ўладзімеру Марозу.
Яны прызнаныя вінаватымі: першыя два ў забойствах і Ў.Мароз ва ўдзеле ў рабаўніцтве і разбоі. Такім чынам сьмяротны прысуд Андрэю Жуку пацьверджаны. У яго застаецца права на падачу памілаваньня на імя Аляксандра Лукашэнкі.
Падрабязьней пра ранейшы прысуд (зь відэа)
Падрабязьней пра ранейшы прысуд (зь відэа)