Дапамогі на дзяцей паболела на па пяць пакетаў малака

За гэтыя грошы мама зможа набыць пяць пакетаў малака, ці сьціплы камплект дзіцячай ніжняй бялізны, ці адну маленькую бутэлечку шампуню Johnson’s Baby, — падлічыў вэб-рэсурс Mojazarplata.by.

Зь лістапада штомесячная і аднаразовая дзяржаўная дапамога на дзяцей павялічыцца на 0,3 працэнта. Гэта зьвязана з падвышэньнем бюджэту пражытковага мінімуму. Чарговы рост дапамогі чакаецца ў пачатку 2010 году, аднак наколькі ён будзе сутнасным, чыноўнікі пакуль сказаць ня могуць. Штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцём складзе 200.060 рублёў, за старэйшымі за тры гады – 75.020 рублей.


Цягам гэтага году сумы дапамогі павялічваліся ужо 4 разы – кожны раз пры зацьвярджэньні новага бюджэту пражытковага мінімуму. Аднак тая ж дапамога на дзіця, старэйшае за тры гады, вырасла ўсяго толькі на 7 610 рублёў.


Віды дапамогіз 01.11.08
па 31.01.09
з 01.02.09 па 30.04.09з 01.05.09 па 31.07.09з 01.08.09 па 31.10.09з 01.11.09
Дапамога па доглядзе за дзіцём ва ўзросьце да 3 гадоў (штомесячная)179760187500194860199530200060
Дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады (штомесячная)6741070310730707482075020

За 9 месяцаў сёлета ў краіне нарадзілася на 2,6% дзяцей болей, чым за аналягічны пэрыяд летась. У 2008 годзе ў Беларусі нарадзілася болей за 900 двайнят і 17 трайнят.


Зь лістапада аднаразовая дапамога пры нараджэньні першага дзіця складзе 1.250.350 рублёў, другога і наступнага дзяцей – 1.750.490 рублёў. Міністэрства працы і сацабароны спрабуе стымуляваць нараджэньне ў сям’і менавіта другога дзіця. Таму павялічваюцца выплаты на другога і наступных дзяцей, плянуецца ўвесьці льготы ў падатковым і жыльлёвым заканадаўстве для такіх сямей.


Чакаецца, што на пачатку 2010 году памер дзіцячай дапамогі павялічыцца. Адпаведны праект указа прэзыдэнта ўжо падрыхтаваны, аднак пакуль знаходзіцца на разглядзе урада. На колькі і якія віды дапамогі павялічацца — у Міністэрстве працы і сацабароны не камэнтуюць.


Леанід Заіка, кіраўнік АЦ «Стратэгія»:


— У дзяржаве павінна працаваць сыстэма сацыяльнай дапамогі, разьлічаная на тое, каб патрымліваць дарослых людзей. У Беларусі можна было б прызначыць сацдапамогу на чалавека 100 даляраў і на дзіця 60 даляраў. Калі б маці і дзіця атрымлівалі б 160 даляраў, гэта можна было б лічыць здавальняльнай сытуацыяй. А ў Беларусі дапамога па беспрацоўі – каля 14 даляраў. Падвышаць сацыяльныя выплаты трэба ў 7-8 разоў.