Апазыцыйная Партыя камуністаў Беларуская, якая ўчора на пазачарговым з’ездзе зьмяніла назву на “Беларуская партыя аб’яднаных левых “Справядлівы сьвет”, увайшла ў Эўрапейскую партыю левых.
Рашэньне пра гэта прынялі на мінулым уік-эндзе ў Жэнэве, дзе прайшло паседжаньне выканкаму партыі Эўрапейскіх левых. Разам з беларусамі склад Эўрапейскіх левых папоўнілі дзьве партыі з Фінляндыі і па адной – з Вугоршчыны і Кіпру.