Грамадзкі рэдактар новага тыдня – лекар Ірына Цішкоўская з Жыткавічаў. Яна загадвае дзіцячым аддзяленьнем у мясцовай паліклініцы. Сябра КХП-БНФ. Зь ёй гутарыць журналіст Аляксандар Байчун.
Цішкоўская: Канечне, працы ў нас хапае: можна і на паўтары стаўкі, і зь нейкімі яшчэ падпрацоўкамі, зь дзяжурствамі ўдзень і ўноч…
Карэспандэнт: І колькі за ўсё гэта вашыя калегі атрымліваюць, калі не сакрэт?
Цішкоўская: У маладых спэцыялістаў аклад 400 тысяч. У мяне – з амаль 25-гадовым стажам, з участковасьцю, загадваньнем, з паўтары стаўкі набягае да паўтара мільёна.
Карэспандэнт: Малавата за добрых паўсутак працы штодня, аднак жа ніхто асабліва й ня скардзіцца?
Цішкоўская: Як амаль абурана казаў на сустрэчы з калектывам колішні старшыня райвыканкаму, “вы ж у параўнаньні зь іншымі нармальна атрымліваеце, грэх скардзіцца, і так усё цудоўна!”
Карэспандэнт: А “іншыя” – працаўнікі раёну – пад тысяч 500-700 маюць за месяц?
Цішкоўская: Якое там! 200-300 тысяч добрым заробкам лічыцца…
Карэспандэнт: Чытаў на нацыянальным мэдычным сайце вашыя парады маладым маці, дзе адным зь першых пунктаў – правільнае харчаваньне. Але з такімі грашыма наладзіць яго нерэальна?
Цішкоўская: Канечне, немагчыма… У нас у выніку і маці, і дзеці харчуюцца няправільна, бедна.
Карэспандэнт: Адсюль і такая высокая захворваемасьць?
Цішкоўская: І хварэюць шмат, і паміраюць многа… Дарэчы, дзіцячая сьмяротнасьць у Гомельшчыне самая высокая па краіне. Ну а наш раён у вобласьці – сярод найгоршых у гэтым пляне…
Карэспандэнт: Адбіваецца суседзтва Чарнобылю?
Цішкоўская: Такі стан рэчаў быў і да аварыі. Разумееце, Палесьсе: цяжкадаступныя вёскі, мала мэдычна-кансультацыйных цэнтраў, да іх складана дабірацца… Плюс тыя самыя заробкі… Хоць і наступствы выбуху скідваць з рахункаў нельга: забываюцца пра небясьпеку радыяцыі, ня кажуць пра яе напоўніцу.
Карэспандэнт: Адчуваеце як мэдык небясьпечнасьць таго маўчаньня?
Цішкоўская: Ня маю дастаткова фактаў, каб сказаць, што на сёньня гэта больш актуальная праблема ў нас, чым усе астатнія, якія ўплываюць на стан здароўя.
Карэспандэнт: …А сярод іх, напэўна, тое самае традыцыйнае п’янства?
Цішкоўская: Так, гэта вельмі страшная бяда. П’юць хоць бы таму, што няма працы, а безь яе – грошай, як жа не стае іх, чалавек у роспачы, губляецца. Адна з маіх пацыентак прызналася нядаўна: перастала піць, дык схапілася за галаву – божухны, як жыць, карміць дзяцей, дзе хоць нешта ўзяць, знайсьці, каб выжыць… А так выпіў – і праблемаў няма! Бутэлька для тутэйшых – своеасаблівы антыдэпрэсант, антыстрэсавы фактар, во як! Небясьпечны, бо алькаголь вельмі хутка зацягвае, і тады тое самае здароўе абсалютна абясцэньваецца, яно ўжо абсалютна нічога не каштуе. Гэта бяда для ўсёй нацыі.
Карэспандэнт: Чытаў вашыя прафіляктычныя матэрыялы – яны на чысьцюткай беларускай мове. Вы пастаянна на ёй размаўляеце?
Цішкоўская: Дакумэнты мусім пісаць па-расейску, а размаўляем па-тураўску…
Карэспандэнт: Прыбядняецеся, спадарыня Ірына: чуў пра вашую спробу літаральна беларусізаваць паліклініку?
Цішкоўская: Ну так – пераклала на мову ўсе нашыя шыльды, абвесткі, даведачную інфармацыю…
Карэспандэнт: Не касавурыліся за гэта на вас?
Цішкоўская: Часам чуеш: “Што яна дазваляе сабе?!” Аднак стаю на сваім. Што да наведнікаў, то яны да мовы проста цудоўна ставяцца: як загаворыш – у большасьці адказваюць толькі на матчынай.
Карэспандэнт: Лягічны пераход да наступнай тэмы: вы сябра КХП-БНФ, так?
Цішкоўская: Нас тут некалькі чалавек з партыі Зянона Пазьняка. Зь пяці пара засталася больш-менш актыўных. Іншых вінаваціць ня маю права: расчароўваюцца людзі ў неэфэктыўнасьці нашай працы, што ўсё роўна нічога не дабіліся…
Карэспандэнт: Жыткавічы… Тут, дзе для большасьці галоўнае “чарка ды шкварка”, актывістам куды цяжэй, чымсьці ў Менску або Гомелі?
Цішкоўская: Ну, гэта перабольшаньне. Бо якая ўжо ў нас праца? Зь людзьмі імкнемся адмыслова гаварыць на простыя тэмы, жыцьцёвыя, расказваць звычайную праўду. Яе чэрпаем з вашага Радыё, Нашай Нівы. Ну, літаратуру раздаем, выступаем у ролі назіральнікаў падчас важных акцый… Звычайная праца. Галоўнае – не баяцца. Хоць большасьць менавіта баіцца. За свае месцы. За дзяцей. За заробкі.
Карэспандэнт: Ну а ў вас адкуль сьмеласьць?
Цішкоўская: Якая там мужнасьць! Проста… Ой, як тое выказаць… Разумееце, несправядлівасьць жыцьця такая відавочна, што яе папросту немагчыма трываць. Па-другое, я – маці, і хачу, каб мае дзеці жылі па-іншаму.
Карэспандэнт: Ладна, пераходзім да лірычнага: якая кніжка ў вас цяпер на стале?
Цішкоўская: Не паверыце: “Жыцьцё старца Опцінскай пустэчы”. Паралельна чытаю апошнія нумары “Дзеяслова”, вельмі люблю яго.
Карэспандэнт: І музыку слухаеце такую самую – сур’ёзную?
Цішкоўская: Люблю джаз, блюз, “Бон джові” ў мяне цяпер стаіць… Як прыбіраю ў хаце – адпачываю цудоўна пад Луі Армстронга.
А ведаеце, што яшчэ мяне радуе і падтрымлівае? Праца зь дзеткамі. Яны такія непасрэдныя, чысьценькія, сьветлыя... Ладна, хай ня ўсе, але ў асноўным менавіта так. І ад гэтага маеш фантастычны зарад бадзёрасьці!
Карэспандэнт: Напэўна, яшчэ больш настрой падымаюць вашыя ўласныя дзеці?
Цішкоўская: Так, яны ў мяне пяцікурсьнікі. Сын у Гомелі ў пэдагагічным, а дачка ў Менску ў эканамічным унівэрсытэце. Толькі прозьвішча ў іх іншае: Атакулавы. Мо чулі пра Люду Атакулаву з “Маладога Фронту” – мая дачка…
Карэспандэнт: Сын таксама блізкі да палітыкі?
Цішкоўская: Не, гэты да спорту. І мяне заўзятаркай зрабіў.
Карэспандэнт: Лаўлю на слове: Эўралігу з БАТЭ глядзелі?
Цішкоўская: А як жа! Так перажывала!.. Хоць гульня й не зусім спадабалася, сказаць па праўдзе, чакала большага, як і іншыя, але ж – маем вынік!
Карэспандэнт: Дык атрымліваецца, што ў нас ва ўсіх і ва ўсіх сэнсах шанец на перамогу – ёсьць?
Цішкоўская: Будзем спадзявацца… Ды што там – канечне ёсьць! Павінна так быць.