Мыльтымэдыйны агляд інтэрнэт-прасторы ад блогера Будзіміра.
Маскоўскае Аўтарадыё разьвівае тэму швайцарскага гадзіньніка Лукашэнкі. Калі б тое ж самае зрабіла менскае "Аўтарадыё", быў бы сьмелы палітычны крок. Магчыма, нават самазабойчы. А так атрымліваецца як у старым савецкім анэкдоце: "Я таксама магу выйсьці на Чырвоную плошчу, і крыкнуць, што Рэйган - дурань. І мне за гэта нічога ня будзе".
СЛУХАЙ БАЦЬКУ!
Поўная вэрсія палітычнага трэш-гіта ад ВІА "Сябры", якой дасюль не было ў сеціве. Выклаў блогер a_sad_one. Адзначыўшы, што "так запамінальна саміведаецекаго саміведаецекуды не цалаваў ніхто".
ЯКІ ГАДЗІНЬНІК У ПАПЫ РЫМСКАГА?
Такое пытаньне паставіў перад сваімі чытачамі блогер lipkovich. Але цікавасьці яно ня выклікала - пэўна, гадзіньнікавая тэма выходзіць з моды.
НЯЎМОЛЬНЫ ЗАКОН КАРМЫ
Выклала nadzejka_estel
ЛІТВІН І ПЕРАПІСЧЫК
- Мне падумалася: "Літвіны"? Якія "Літвіны", усё думалася... Ну, не зразумеў я. Цэлы вечар думаў, урэшце дапяў... "Скуль літвіны вярнулісь?" Я правільна вымаўляю? Во, я зразумеў - літвіны вяртаюцца з вандроўкі, з начной, між іншым... Падумалася: пагрукаю да суседа, бо сусед да мяне вершам, а я, як дубіна... "Скуль літвіны вярнулісь?" Я часам не пабудзіў?
- Менавіта, я зьбіраўся класьціся.
- Мне падумалася: "Літвіны"... Не стрываю да раніцы - пайду, і пагрукаю, і скажу, што "Літвіны". "Вярнуліся з вандроўкі".
- Ну і добра, літвіны, Вы ўжо мне сказалі, і я б хацеў пакласьціся.
- А-а-а, перапрашаю, не я першы пачаў з гэтымі літвінамі. Вы ў мяне спыталіся "Скуль літвіны вярнулісь?", а я адказваю. У гэтым уся справа, праўда ж? Гэта добра, "Літвіны"...
- Гэта я так проста сказаў, ... ужо з тымі Літвінамі.
- Але як гэта Вы кажаце "... ужо"? Спачатку самі пачалі, а цяпер самі злуецеся? Жадаю добрай ночы...
Урывак з польскага фільму Dzień Świra (Дзень псыха). Абыгрываецца клясычная фраза зь верша Міцкевіча, вядомая аднаму з герояў, і невядомая іншаму. Фраза некалі ўжывалася інтэлігентамі ў кантэксьце выпадковай сустрэчы, пасьля дарогі:
Глянь, ліцьвіны вунь едуць! Едуць з начнога набегу,
Са здабычай, што ўзята зброяй у замках ды ў цэрквах...
(А.Міцкевіч, "Конрад Валенрод".)
Выклаў rycyna
ТАКІ ВЫ ВЕДАЕЦЕ ІДЫШ?
Викторина «Вы таки знаете идиш?»
|
Гэтым тыднем чамусьці вельмі папулярнай забаўкай сярод беларускіх блогераў аказаўся тэст на веданьне ідыш. Найлепшы вынік - дзевяць зь дзевяці - паказаў Яўген Машэка.
ТО ЧАМУ Ж НЯ ВЕДАЦЬ
Калі меней як сто гадоў таму ідыш быў адной зь дзяржаўных моваў у Беларусі. За выяву герба дзякую laksiej.
ЗНАЙДЗІ ЛІШНЯЕ (IQ - ТЭСТ)
На выяве, якую вы бачыце ўнізе, неабходна знайсьці малюнак, які ня ўпісваецца ў агульны кантэкст.
Тэст створаны блогерам modernizm
ГАЛАСУЙ ЗА НІХТО!
Прысьвячаецца ўсім выбарам. Надпісы:
"Галасуй за НІХТО!
НІХТО (ня) выканае перадвыбарчыя абяцаньні.
НІХТО (ня) будзе прыслухоўвацца да вашых праблемаў.
НІХТО (не) дапаможа бедным і безпрацоўным.
НІХТО (ня) дбае пра вас!
Калі НІХТО будзе абраны, лепей будзе кожнаму.
НІХТО (не) гаворыць праўду!"
Гульня словаў, пабудаваная на адсутнасьці ў ангельскай мове падвойнага адмаўленьня. Малюнак выкладзены блогерам g_rub
ЗАВЯЛЫЯ КВЕТКІ КВІТНЕЮЧАЙ БЕЛАРУСІ
Блогерка ocheretniya ocheretniya зрабіла сэрыю здымкаў зь нямоглымі і беднымі старымі на вуліцах Менску.
ПАМІРАЦЬ ВЕСЕЛА!
Рэклямны каляндар, выпушчаны польскай фірмай, якая прадукуе труны. Выклаў poczobut
АЛЕ ЖЫЦЬ УСЁ Ж ВЕСЯЛЕЙ
Вясельны здымак блогера dobry_guzik
МАЛЯЎНІЧАЯ ВОСЕНЬ
Фатограф artgapan удала пераўтварае фотаздымкі ў жывапісныя палотны.