“Радыё Свабода” запыталася ў вядомага рок-музыкі, стваральніка гурту “Уліс” Вячаслава Кораня: “Як Вы адказалі падчас перапісу на пытаньні пра родную мову і пра мову, якой карыстаецца ў жыцьці, і чаму?”
Your browser doesn’t support HTML5
Вячаслаў Корань: “Мяркую, што мова — гэта ключ да энэргетычнага поля нашых продкаў. Яна натхняе нас, дае нам далучэньне да гісторыі, да славутай гісторыі нашай краіны. І таму я заўжды адказваю, што мая родная мова — гэта беларуская мова. Так, я не заўжды карыстаюся беларускай мовай, але лічу, што гэта мая мова.
Ведаеце, калі хтосьці кажа, што я беларус, але мая мова ангельская, то я лічу: які ён беларус? Калі хтосьці кажа, што я беларус, але мая мова расейская, то я лічу таксама: які ён беларус? Таму я заўжды кажу, што мая мова беларуская і гэтак адказаў падчас перапісу”.