У Беларусі дзявяты дзень працягваецца ўсеагульны перапіс насельніцтва. Найбольш спрэчак у грамадзтве выклікаюць анкетныя пытаньні, зьвязаныя з мовай. Як вы адказалі на пытаньне пра родную мову і пра мову, якой карыстаецеся дома? Ці былі ў перапісчыкаў беларускамоўныя анкеты?
Паэт і перакладчык Сяргей Законьнікаў паведаміў “Свабодзе”, што перапісчыкі ў ягоным доме былі. Перапіс сям’і адбыўся, але не без інцыдэнтаў, характэрных для гэтай кампаніі, кажа спадар Законьнікаў:
“Калі да мяне прыходзілі, я ляжаў хворы на грып, і на пытаньні адказвала жонка. Беларускамоўныя блянкі ў іх былі, але ніхто не запытаўся — а якія блянкі вам трэба? Пачалі запаўняць расейскія, а жонка тады і пытаецца: а беларускія ў вас ёсьць? Дык мы ж ужо пачалі запаўняць і нічога зьмяніць нельга — адказваюць. Ну, а тое, што адказвалі пра родную беларускую мову, то тут зразумела ўсё. Ну, якая ж мова можа быць, калі мы ў сем’ях нашых ва ўсіх — у маёй сям’і, у сям’і маіх дзяцей — усе размаўляем па-беларуску? Якая ж тут мова можа быць яшчэ?”
Перапісная кампанія не абмінула таксама і дом паэта Генадзя Бураўкіна. У сям’ю Бураўкіных перапісчыкі ўвогуле прыйшлі толькі з расейскамоўнымі перапіснымі лістамі. Гаворыць Генадзь Бураўкін:
“Была такая сытуацыя, што сьпярша мілая дзяўчына прыйшла і ў яе не было блянка на беларускай мове. Я запытаўся: даруйце, але вы Канстытуцыю чыталі, што ў нас дзьве дзяржаўныя мовы? І што ў вас павінна быць у партфэлі палова блянкаў па-беларуску, а палова па-расейску? А яна адказала — ну вы ж разумееце, што ня я гэты партфэль складаю. Ну, і мы з жонкай адмовіліся зь ёй супрацоўнічаць, пакуль яна ня прыйдзе зь беларускім блянкам. Назаўтра яна прыйшла зь сяброўкай і беларускамоўнымі блянкамі, і мы міла і хораша закончылі працу. На ўсе пытаньні былі адказы, што родная мова беларуская, размаўляем дома па-беларуску. Усё б нармалёва было, калі б ня тое, што напачатку не было беларускіх блянкаў”.
Падчас перапісу ў сям’і вядомага перакладчыка Васіля Сёмухі паўстала пытаньне ня толькі беларускамоўных блянкаў, але і роднай мовы. Вось што паведаміў “Свабодзе” спадар Сёмуха:
“У першы дзень я іх адправіў. Яны прыходзілі другі дзень, бо я патрабаваў беларускамоўных блянкаў. А ў іх на той момант не было ніводнага. Паабяцалі, што прыйдзем заўтра. Прыйшлі. Я пацікавіўся, колькі ў іх было беларускамоўных блянкаў, у іх было два — так нам далі — кажуць. Пыталіся — якая родная мова, якая засвоена першая, я ім адказаў, што заходнепалескі дыялект. Яны запісалі са зьдзіўленьнем. Хто па нацыянальнасьці — беларус, на якой мове размаўляем дома — на беларускай. Былі такія дзьве дзяўчыны ня вельмі зубастыя, ціхія, але калі ўжо сыходзілі, то запыталіся: а праўда, што вы пераклалі Біблію? Я запытаўся — а адкуль вы гэта ведаеце? А яны кажуць — суседзі сказалі. Суседзі, значыць, зубастыя і языкастыя. Значыць, яны ў суседзяў распытваюць, хто там і такі дасьціпны, каму трэба блянкі”.