22 кастрычніка ў менскім Палацы мастацтва пачынаецца трохтыднёвы фэст “Міленіюм”, прысьвечаны 1000-годзьдзю найменьня Літва.
Першай у ягонай праграме будзе выстава твораў жывапісу, графікі, скульптуры і фотамастацтва, якая сёньня а 17-й гадзіне ўрачыста адкрываецца ва ўсіх трох залях палаца. Фэст наладжаны Саюзам мастакоў і Міністэрствам культуры Беларусі.
Нашы суседзі і суграмадзяне па Вялікім Княстве Літоўскім, літоўцы, на дзяржаўным узроўні адзначылі гэтую супольную дату ўсіх народаў ВКЛ яшчэ ўвесну. У Менску таксама тады хацелі былі наладзіць юбілейны фэст, але ў графіку Палаца мастацтва не знайшлося вольнага часу.
Тым ня менш беларусы не спазьніліся са сьвяткаваньнем, кажа адзін з ініцыятараў фэсту, кіраўнік мастацкай суполкі “Пагоня” Аляксей Марачкін. Проста дата адзначаецца не зь дзяржаўным размахам. Сёлетні год увесь юбілейны, бо дата адліку, выбітая на камені на месцы сьмерці аднаго з хрысьціянскіх місіянэраў, сьвятога Бруна ў мястэчку Літва — менавіта 1009 год, без удакладненьня дня і месяца.
Прадстаўнікі творчай эліты Беларусі хацелі адзначаць юбілей разам з творчымі людзьмі іншых краін былога ВКЛ, зазначае спадар Марачкін.
“Гады тры таму я быў запрошаны літоўскім бокам узяць удзел у міжнародным пленэры, прысьвечаным гэтай даце. Пасьля яго мы зрабілі выставу ў амбасадзе Літвы ў Менску. Удзельнікі выставы былі з Украіны, зь Беларусі і Літвы. І цяпер была задума зрабіць выставу, у якой бы ўдзельнічалі прадстаўнікі гэтых трох народаў, а таксама і Польшчы. Але, наколькі я ведаю, на сёньня ніводнага твора з Украіны, Літвы і Польшчы няма”.
Экспазыцыя беларускага мастацтва да 1000-годзьдзя найменьня Літва прадстаўленая ня толькі жывапісам, графікай і скульптурай. На сьценах палаца разьвешаныя рэпрадукцыі мапаў межаў ВКЛ у розныя часы і гербы гарадоў, што мелі Магдэбурскае права. Выстава будзе доўжыцца да 13 лістапада, пасьля чаго яе, паводле словаў спадара Марачкіна, магчыма, пабачаць у іншых краінах.
“Яна будзе перасоўная. Магчыма, у Польшчы пакажам, магчыма — у Літве. Але пра гэта яшчэ вядуцца перамовы”.
Апрача выставы, у праграме фэсту на 27 кастрычніка заплянаваная прэзэнтацыя альманаху “Літва”, 6 лістапада — Дзень паэзіі, 11 лістапада — літаратурна-мастацкая вечарына “Радзівіліяда”, 14 лістапада — спэктакль “Спатканьне зь Літвой”. Завершыцца фэст 15 лістапада канцэртам клясычнай і дударскай музыкі.