16 кастрычніка ў Менску супрацоўнікамі міліцыі была разагнаная акцыя салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы. Шэраг удзельнікаў былі затрыманыя, некаторыя зьбітыя. Увечары затрыманых адпусьцілі.
Ацэньваючы дзеяньні ўладаў падчас акцыі старшыня АГП Анатоль Лябедзька адзначыў:
“З пункту гледзішча права, гэта проста бандытызм. Бо пачынаючы ад затрыманьня і да вызваленьня з Цэнтральнага РУУСа, ўсё за рамкамі закону, які гэта ўлада прымала пад сябе. Ніхто не прадстаўляўся. Нават у міліцыі адзін з супрацоўнікаў спрабаваў мне даказаць, што закон вышэй за рашэньне суда. З такой юрыдычнай адукацыяй, як жывуць і трываюць людзі ў гэтай краіне?!
Я думаю, што з боку ўлады гэта быў нейкі псыхалягічны зрыў. Лукашэнка, відаць, хоча, аднак, паглядзець, дзе пралягаюць межы дазволенага. Гэта, відаць, праверка для Брусэлю на тое, што ж дазваляецца беларускім уладам”.
Лябедзька апавёў, што яго пачалі зьбіваць пры “закідваньні ў аўтобус”:
“Тады ўжо пасыпаліся ўдары. Я аказваў супраціў нахабным дзеяньням. А ўжо ў аўтобусе зьбівалі людзі ў крапавых бэрэтах. Адзін зь іх схапіў мяне за горла, адзін трымаў за рукі, а трэці біў далонямі па твары. У мяне палец спухшы, рукі зьбітыя і на нагах некалькі гематомаў.
У пастарунку міліцыі я заступіўся некалькі разоў за моладзь, каб спэцназаўцы вялі сябе прыстойна. І пэўны час усё было спакойна, пакуль не зьявіўся сумнавядомы жандар Грышчанка. Таму не спадабалася, што людзі стаяць на калідоры вольна, не тварам да сьцяны. У мяне ўзьнікла зь ім спрэчка, ён пачаў мяне хапаць за рукі, за вопратку і цягнуць, падключыліся некалькі міліцыянтаў. А я толькі хацеў, каб ён прадставіўся, хто ён такі. Потым мяне кінулі на тры гадзіны, я так разумею гэта была помста Грышчанкі, у пакой, дзе ляжалі тры бамжы. Мяне першым выпусьцілі, а потым усіх астатніх”.
Актывіст грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Зьміцер Бародка:
“Улады дзейнічалі як заўсёды. Было жорсткае затрыманьне. Падчас транспарціроўкі ў РАУС людзей зьбівалі досыць жорстка. І Анатоля Лябедзьку на маіх вачах асабліва жорстка зьбілі тры амапаўцы. У яго на твары была кроў. Ён патрабаваў растлумачыць прычыну затрыманьня. Аляксандру Крату менавіта падчас транспарціроўкі каленам зламалі нос. У прынцыпе, нічога не зьмянілася ў паводзінах уладаў, у іх стаўленьні да правядзеньня мірных акцый пратэсту. У пастарунку міліцыянты Цэнтральага РАУС паводзілі сябе больш прыстойна, але мы таксама стаялі на расьцяжцы ўздоўж сьцяны, забаранялася размаўляць і гэтак далей. Таму нічога не мяняецца ва ўладаў у падыходах да падобных мерапрыемстваў”.
Актывіста АГП Міхася Пашкевіча зьдзівіла, як разьвітаўся з затрыманымі намесьнік начальніка Цэнтральнага РУУС Грышчанка:
“Упершыню за апошнія некалькі гадоў, калі нас ужо выпускалі, спадар Грышчанка ледзь не выбачаўся перад кожным удзельнікам. І гэта пры тым, што яшчэ за хвілін 20-30 былі нейкія патасоўкі ў пастарунку зь яго ўдзелам. Вось гэта вельмі зьдзівіла. Можа скаргі паўплывалі? Упершыню пры разьвітаньні ён прынамсі стараўся быць культурным. Што не замінала яму да гэтага тры гадзіны паводзіць сябе як звычайна. А так, яны распрацавалі такі мэханізм, калі вельмі хутка прыбіраюць усіх з плошчы і дастаўляюць у пастарунак”.