Тыдзень пачаўся з малапрыемнай навіны. Падчас паседжаньня Савету кіраўнікоў мытных службаў краін СНД абвешчана: адзіны мытны кодэкс для краінаў агульнай мытнай прасторы — Беларусі, Расеі і Казахстана — будзе падпісаны 27 лістапада. Але нават чыноўнікі прызнаюць: не ва ўсім дакумэнт адпавядае інтарэсам беларусаў. Так, мыта на імпартныя аўтамабілі можа наблізіцца да расейскіх памераў, тады як цяпер гэты паказьнік значна ніжэйшы, чым у Расеі і Казахстане. І без таго незайздроснае матэрыяльнае становішча беларусаў чыноўнікі гатовыя прынесьці ў ахвяру.
Спажыўцоў імпартных тавараў перадусім цікавіць: ці зьменіцца мыта на ўвоз аўтамабіляў з эўрапейскіх краін? Цяпер у Беларусі мыта на аўтамабіль, не старэйшы за 10 гадоў, складае ад 0,35 да 0,6 эўра за кубічны сантымэтар. Расейская мыта на гэткі ж аўтамабіль — 2,5-5,8 эўра. У гэтай частцы, як паведаміў намесьнік упраўленьня зьнешнеэканамічных сувязяў Міністэрства эканомікі Сяргей Нячаеў, новы мытны кодэкс уніфікаваны ў бок расейскіх стандартаў:
“Гэта якраз тая пазыцыя, якая нам крыху ня выгадная. Ці азначае гэта паварот у бок Расеі? Так. Але ў некаторых момантах тое-сёе зьнівелявалі — дзесьці лепш Расеі, а дзесьці лепш нам. Давайце пачакаем, пакуль дакумэнт будзе падпісаны. Пакуль гэта яшчэ толькі праект. Мы таксама зацікаўленыя даведацца падрабязнасьці. Увогуле гэты кодэкс распрацоўваў МЗС”.
Эканаміст Леанід Заіка акцэнтуе ўвагу на тым, што праблема мыта закранае перадусім патрыманыя машыны, на якіх езьдзіць бальшыня беларусаў. Але, на яго думку, паступова пытаньне можа быць вырашанае за кошт новых аўто:
“Сярэдняя цана старога патрыманага аўтамабіля 7,5 тысячы даляраў. А цяпер за 7900 даляраў прадаюцца абсалютна новыя аўтамабілі карэйскай вытворчасьці і яшчэ таньней — кітайскай. Ёсьць танныя японскія машыны ад 14 тысяч даляраў, якія можна браць у крэдыт. І праблема будзе здымацца сама сабой праз пераход на новыя аўтамабілі”.
Тым часам Аляксандр Лукашэнка даў зразумець, што дбае пра дабрабыт беларусаў на іншых кірунках. Ён заявіў, што тарыфы на энерганосьбіты для насельніцтва ў 2010 годзе калі і вырастуць, то ня больш чым на 7 даляраў.
Так ён адрэагаваў на прапанову міністра энэргетыкі Аляксандра Азярца падвысіць расцэнкі. Але Лукашэнка падкрэсьліў, што ня можа быць і гаворкі пра падвышэньне тарыфаў для насельніцтва адразу на 5-7%. Па яго словах, зь 1 студзеня падвышаць тарыфы трэба на 1 даляр штомесяц, і тое папярэдне параіўшыся зь ім асабіста. Але па адным даляры, не па 5-7, — папярэдзіў Лукашэнка падначаленых. Варта нагадаць, што яшчэ да Лукашэнкі намесьнік міністра камунальнай гаспадаркі Беларусі Сяргей Сушко заявіў, што ўрад мае намер ухваліць рашэньне аб павышэньні тарыфаў на камунальныя паслугі
Ва ўмовах крызісу ўлады шукаюць, на каго ўскласьці адказнасьць за катастрафічныя эканамічныя наступствы. На гэтым тыдні Аляксандар Лукашэнка зьняў дырэктараў двух найбуйнейшых прадпрыемстваў — Беларускага мэталюргічнага заводу і “Беларуськалія”. Хто яшчэ можа страціць пасаду ў блізкай будучыні?
Адзін з удзельнікаў рабочага руху ў Горадні Анатоль Хацько мяркуе, што звальненьне кіраўнікоў “Беларуськалія” у Салігорску і мэталюргічнага заводу ў Жлобіне — толькі “сьняданьне”. На “абед” будуць дырэктары іншых прадпрыемстваў:
“Улічваючы, што сёньня такія буйныя прадпрыемствы машынабудаваньня, як “Белкард” або “Гандальмаш” працуюць толькі чатыры дні, то дырэктараў можа чакаць звальненьне. Тыя ж карданныя валы, дырэктар там пэнсійнага ўзросту. Завод такарных патронаў, ня выключана, што будзе зьмена кіраўніцтва. Вымытыя абаротныя сродкі, зьнішчаны асноўныя фонды, бо абсталяваньне на 90% зношана. Калі лідэр афіцыйных прафсаюзаў Козік заяўляе, што няма такога прадпрыемства, як велазвод, не выключаю, што заўтра могуць сказаць, што няма такога заводу, як “Гандальмаш”, “Белкард”, або такарных патронаў “Белтапаз”.
Старшыня аршанскай суполкі Партыі БНФ Алесь Шутаў не выключае, што кадравыя перастаноўкі цалкам магчымыя на Аршанскім льнокамбінаце — колішнім гіганце лёгкай прамысловасьці:
“Параўнальна нядаўна зьмяніўся кіраўнік Аршанскага льнокамбіната — сёлета прызначаны новы. Але іх мяняюць у сярэднім раз на два гады. Я чуў, што прынялі і выдаткавалі грошы на новую праграму разьвіцьця прадпрыемства. На маёй памяці гэта ўжо 4-я ці 5-я праграма, відаць, усе ранейшыя скончыліся правалам. Так што, можна меркаваць, што гэты бясконцы ланцуг звальненьняў будзе працягвацца”.
Спадар Шутаў лічыць, што неўзабаве можа быць зьмешчаны і кіраўнік аршанскага прадпрыемства “Легмаш”. Да гэтай высновы яго падштурхнулі словы прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага, які заявіў, што пабываў нядаўна на аршанскім заводзе і пераканаўся ў “бесталковасьці кіраўніцтва”. З улікам, што абвінавачаньне прагучала у аналітычнай праграме “Панарама”, адмашку на ракіроўку доўга чакаць не давядзецца.
Эканаміст Андрэй Юркоў з Магілёву лічыць, што прэтэндэнтамі на звальненьне будуць кіраўнікі буйных прадпрыемстваў, якія ня здолелі выканаць патрабаваньне Аляксандра Лукашэнкі распрадаць вырабленую й незапатрабаваную прадукцыю:
“Не зьдзіўлюся, калі пачнуць у Магілёве мяняць кадры. На тым жа “Лаўсане”, на заводзе штучнага валакна. Новыя дырэктары застануцца вырашаць старыя праблемы — гэтак жа, як імкнуліся вырашаць раней. За кошт унутраных адміністрацыйных рэсурсаў. Бо няма дзе ўзяць адтэрміноўку па падатках, зьніжку па электраэнэргіі, газу. Калі нельга праводзіць сапраўднае разьдзяржаўленьне, калі няма “адмашкі” на прыцягненьне замежных інвэстараў, застаецца шукаць вінаватых. А гэта безвыходнасьць”.
На гэтым тле шараговыя працаўнікі не чакаюць кадравых рэвалюцый, а пакідаюць заводы ў пошуках альтэрнатывы. У іншых выпадках ад лішніх людзей пазбаўляецца адміністрацыя прадпрыемства. Так, за час эканамічнага крызісу зь Беларускага аўтамабільнага завода ў Жодзіне звольнена больш як 600 чалавек — ім не працягнулі кантракты.
Канфлікты працаўнікоў з адміністрацыяй БелАЗу узьнікаюць перадусім з-за зьніжэньня заробкаў. Нават паводле афіцыйнай статыстыкі БелАЗ сёлета згарнуў аб’ёмы вытворчасьці амаль на 40%.
Ад гіганцкіх самазвалаў адмовіліся горныя руднікі Расеі і Ўкраіны. БелАЗ змушаны працаваць няпоўны працоўны тыдзень. Пра беспрацоўе гаворыць токар заводу Юры:
“Ужо шмат маіх знаёмых патрапілі пад гэту хвалю. А ў іх — дзеці, жонкі. Гэтыя людзі шмат гадоў працавалі на прадпрыемстве. Куды ісьці, што цяпер ім рабіць? Як з імі магло паступіць так кіраўніцтва? Раней мы лічылі сабе такім магутным прадпрыемствам, а цяпер ня ведаем, што будзе заўтра. БелАЗ ужо страціў сваю магутнасьць”.
Крызіс на БелАЗе закрануў больш як 9 тысяч чалавек. Значна пагоршылася матэрыяльна-тэхнічнае забесьпячэньне вытворчасьці, пра што кажа працаўнік мантажнага цэху:
“Трэба, каб ахоўныя маскі пастаўляліся, а іх не набываюць з-за адсутнасьці фінансаў. Таксама абвастрылася праблема з якасьцю дэталяў. Хочацца зрабіць больш, каб больш зарабіць, але гэта цяпер не атрымліваецца. Не хапае элемэнтарных дапаможных прыладаў. Пласкагубцаў, напрыклад. Адпраўляюць людзей з БелАЗу на другасныя працы — у калгас. Нават калі ў чалавека зусім іншая праца ёсьць — яго адпраўляюць у калгас”.
У першыя халады вытворчыя цэхі на БелАЗе не ацяпляюцца. Да холаду дадаецца забруджанасьць. Сытуацыю тлумачыць тэхноляг прадпрыемства спадарыня Ларыса:
“У нашых цэхах забруджанасьць і вельмі старое абсталяваньне. Пакутуюць працоўныя з-за таго, што вельмі холадна ў цэхах. Зьнялі грашовую даплату за шкоднасьць. Гэтая даплата зьнята практычна з усіх участках і цэхаў, акрамя тэрмічных. У тэрмічных цэхах людзі хварэюць з-за дрэнных умоў — сыходзяць працоўныя інвалідамі”.
Адзінае ў краіне прадпрыемства, дзе раней вырабляліся цымбалы — Барысаўская фабрыка музычных інструмэнтаў — прастойвае.
Міністэрства культуры заяўляе пра патрэбу ў год ня менш як 300 новых цымбалаў, але набыць іх у Беларусі няма дзе. Выкладчыца па клясе цымбалаў Барысаўскай музычнай дзіцячай школы спадарыня Ніна наракае:
“Вельмі крыўдна, што вытворчасьць нашага нацыянальнага інструмэнта — цымбалаў — знаходзіцца ў такім заняпадзе. Па-першае, няма новых інструмэнтаў, а тое, што ёсьць, — развальваецца. Па-другое, цяжка знайсьці струны для цымбалаў, якія таксама вырабляліся на фабрыцы”.
Пра спажывецкі попыт на цымбалы гаворыць і дырэктар Барысаўскай фабрыкі музычных інструмэнтаў Мікалай Крот:
“Міністэрства культуры мае патрэбу ў 22 цымбалах у месяц. Сайт і па сёньняшні дзень забіты заяўкамі на гэты інструмэнт. Нашы беларускія цымбалы карыстаюцца попытам нават у Злучаных Штатах, адтуль таксама дасылаюць заяўкі”.
Кіраўнік фабрыкі разьлічвае на тое, што неўзабаве ўсё ж удасца запусьціць невялічкі цэх:
“На дадзены момант у аблвыканкаме распрацоўваецца праграма па аднаўленьні вытворчасьці цымбалаў, вызначаецца памяшканьне — невялічкі цэх, дзе будуць вырабляцца народныя інструмэнты. Раней гэта былі другасныя інструмэнты і ў агульным продажы разам зь піяніна й гітарамі прыносілі прыбытак”.
Пакуль жа фабрыка ў заняпадзе. Два гады тут нічога не вырабляюць, амаль усе працаўнікі звольненыя. На прадпрыемстве засталося 22 чалавекі, 9 зь іх — вартаўнікі. Цэхі пустуюць, толькі некаторыя памяшканьні прададзеныя праз аўкцыён. Дарэчы, пайшоў з малатка былы фабрычны Дом культуры, у якім аднойчы выступаў Янка Купала. Але і пры новым гаспадары будынак разбураецца.
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў студзені-верасьні зьнізіўся ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году і склаў 99,7%. Вытворчасьць прамысловай прадукцыі за 9 месяцаў склала да мінулагодняга ўзроўню 95,5%, выпуск нехарчовых тавараў скараціўся на 7,4%. У адпаведнасьці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі, прырост ВУП і рост вытворчасьці прамысловай прадукцыі сёлета мусіў скласьці 10-12%. Цяпер ад былых плянаў практычна нічога не засталося.