17 кастрычніка сваякі і паплечнікі актывіста “Маладога фронту” Андруся Цянюты наведаюць вайсковую частку ў Полацку. Андрусь, чарговы “палітпрызыўнік”, будзе прымаць прысягу.
Тэрмін вайсковай прысягі камандаваньне часткі пераносіла два разы.
Андрусь Цянюта трапіў у восеньскі прызыў разам з сваім паплечнікам зь Берасьця Яўгенам Скрабцом.
Андруся неаднойчы затрымлівалі міліцыянты за апазыцыйную дзейнасьць. Некалькі разоў хлопца вазілі на допыты ў КДБ і нават у псыхіятрычны шпіталь.
Паплечнікі Андруся Цянюты лічаць, што хлопец трапіў у войска, як і іншыя моладзевыя актывісты, паводле загаду ўладаў дзеля ізаляцыі і спыненьня грамадзка-палітычнай дзейнасьці.
Яўген Скрабец прыняў прысягу тыдзень таму ў жлобінскай вайсковай частцы.
Восем з паловай месяцаў таму ў войска прымусова трапілі Франак Вячорка, Зьміцер Хведарук і Іван Шыла.