Злотнікаў: “Дырэктарат таксама вінаваты”

Леанід Злотнікаў

Эканаміст Леанід Злотнікаў лічыць, што нейкая частка віны дырэктарату за сёньняшняе становішча на прадпрыемствах, безумоўна, ёсьць.
Злотнікаў: “Калі яны падпарадкоўваліся кепскім загадам, якія дрэнна адбіваліся на стане прадпрыемства, то павінны былі пратэставаць. Нават дайсьці да таго, што падаць заяву на звальненьне — калі не пагаджаюцца з гэтай лініяй. Лукашэнка так аднойчы і казаў — калі вы ня можаце працаваць так, як я патрабую, то падавайце заяву. А калі не падавалі, то маральная адказнасьць за сытуацыю на прадпрыемстве на іх ляжыць”.

Спадар Злотнікаў таксама адзначае, што дырэктарат даўно ўжо прывучыўся працаваць па сёньняшніх, зусім ня рынкавых правілах гульні. Многія зь іх ужо і ня могуць працаваць у рэальных рынкавых умовах, прызвычаіліся жыць камандным мысьленьнем і загадамі зьверху.