Галоўны рэдактар электроннай газэты “Ежедневник” Сяргей Сацук лічыць, што ў сувязі з крызісам варта чакаць новых гучных звальненьняў у дырэктарскім корпусе.
Сацук: “Зьмены дырэктараў на “Беларуськаліі” і БМЗ маюць трошкі розныя аспэкты. У Башуры скончыўся кантракт, і ягонае звальненьне ніяк не зьвязанае з крымінальнымі справамі, што ідуць там — яны ня маюць ніякага дачыненьня да Башуры.
На БМЗ была праверка Дзяржкантролю, але крымінальныя справы там пакуль не распачатыя. Зьвязваць гэта са скандальнай “паляўнічай справай” не зусім дакладная, бо на дадзены момант “паляўнічай справы” не існуе, усе гэтыя факты зачыненыя і па ім працы не вядзецца.
Паводле тых дадзеных, якія ходзяць ва ўрадзе, плянуецца яшчэ некалькі гучных адставак. Ня буду пакуль называць, каб мне не прад’явілі прэтэнзіі. Размова ідзе пра найбуйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы. Мяркую, што да канца году будзе яшчэ мінімум 2-3 адстаўкі дырэктараў. У сувязі з крызісам вельмі кепскія справы на шэрагу прадпрыемстваў, збыт фактычна спыніўся, і размова нават ідзе пра банкруцтвы”.