Намесьнік генэральнага пракурора Віктар Конан заявіў 14 кастрычніка, што справа Мікалая Аўтуховіча хутка патрапіць у суд.
“Наколькі мне вядома, ў гэтай справе суцэльны крымінал. Але менавіта я гэтую справу не наглядаю”, — адказаў Віктар Конан на пытаньне “Свабоды” адносна таго, ці выставілі Мікалаю Аўтуховічу абвінавачаньне ў падрыхтоўцы тэракту.
Карэспандэнт “Свабоды” запытаў таксама пра былога міліцыянта з Горадні Міхаіла Казлова, які нібыта таксама мае дачыненьне да справы Аўтуховіча. Паводле зьвестак, Казлова падазраюць ў неданясеньні аб падрыхтоўцы злачынства, якое нібыта рыхтаваў Аўтуховіч. Ці сапраўды ў справе Аўтуховіча цяпер фігуруе Міхаіл Казлоў і ў якой якасьці? На гэтае пытаньне пракурор Віктар Конан не адказаў.
Намесьнік генэральнага пракурора Віктар Конан падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Нацыянальным прэсавым цэнтры распавядаў пра вынікі барацьбы з карупцыяй ў Беларусі.