Паводле праваабаронцы Алега Воўчака, гарадзенец Міхаіл Казлоў, таксама арыштаваны ў справе Мікалая Аўтуховіча, раней быў міліцыянтам і працаваў у аддзеле барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Гарадзенскай ўправы міліцыі.
“Яго арыштавалі каля месяца таму. Абвінавачваюць у неданясеньні пра злачынства. Быццам ён ведаў, што Аўтуховіч рыхтуе тэрарыстычны акт і не паведаміў пра гэта”, — паведаміў Алег Воўчак агенцыі БелаПАН.
У сярэдзіне 2000-ых гадоў Міхаіл Казлоў правяраў скаргі Мікалая Аўтуховіча на кіраўнікоў падатковай інспэкцыі Ваўкавыскага раёну, якія абвінавацілі яго у неаплаце падаткаў. Паводле Алега Воўчака, Міхаіл Казлоў нібыта нават завёў крымінальную справу на падставе гэтых скаргаў, але пазьней яна была закрытая Генэральнай пракуратурай, а міліцыянт звольніўся з працы.
“Становіцца зразумелым, што крымінальная справа супраць Аўтуховіча ёсьць помстай яму за барацьбу з карупцыяй у Гарадзенскай вобласьці”, — мяркуе праваабаронца Алег Воўчак.
Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны 8 лютага ў Ваўкавыску. Разам зь ім быў арыштаваны былы вайсковец Уладзімер Асіпенка, які раней працаваў у падатковай інспэкцыі Ваўкавыскага раёну і стаў на абарону Мікалая Аўтуховіча. Цяпер Уладзімер Асіпенка, як і Мікалай Аўтуховіч, абвінавачваецца ў падпале дома міліцыянта ў Ваўкавыску ў 2005 годзе. Назіральнікі не выключаюць, што таксама Мікалаю Аўтуховічу і Уладзімеру Асіпенку будзе выстаўлена абвінавачваньне ў падрыхтоўцы тэракту супраць кіраўнікоў Гарадзенскай вобласьці. У сувязі з гэтай справай, магчыма, заведзеная справа і супроць Міхаіла Казлова, мяркуюць праваабаронцы.
У міліцыі гэтыя зьвесткі не камэнтуюць. Кіраўнік сьледчай групы Віктар Клачко ад кантактаў з журналістамі ўхіляецца.