У Эўразьвязе існуе група краін, якая лічыць, што санкцыі датычныя А.Лукашэнкі і групы чыноўнікаў можна адмяняць.
Пра гэта сёньня паведаміў старшыня камітэту замежных спраў сэйма Літвы Аўдронюс Ажубаліс падчас выступу на Міжнароднай канфэрэнцыі “Эўразьвяз – Беларусь: контуры партнэрства”, якая праходзіць у Менску.
Аднак у Эўразьвязе існуе няменьшая група краін, якая лічыць інакш, паведаміў літоўскі парлямэнтар. Ён сказаў, што гэта група краін чакае ад Беларусі не абяцаньняў, а канкрэтных крокаў у бок дэмакратыі. Найперш гэта тычыцца выкананьня пяці ўмоваў ЭЗ для Беларусі і разьвіцьця беларускай эканомікі ў рынкавым кірунку.
Спадара Ажубаліс выказаў думку, што для Эўразьвязу шмат будуць азначаць рашэньні Беларусі па двух пытаньнях:
Нагадаем, што пасьля вызваленьня ад пасады кіраўніка офісу нямецкага дыплямата Ганса-Ёрга Шміта кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімер Макей заявіў, што беларускім уладам неабходна падумаць ці патрэбны ў краіне офіс АБСЭ.

- прызнаньне альбо непрызнаньне Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, як сувэрэнных краін,
- стаўленьне да працы офісу АБСЭ ў Менску.