Шаноўныя чытачы! Галоўнае – гэта здароўе, і задача цэнзуры – стаяць на яго ахове.
Вашы допісы, як вы ўжо ведаеце, альбо публікуюцца цалкам, калі цэнзар лічыць, што яны адпавядаюць Правілам форума, альбо зусім не – калі ён так ня лічыць.
Дакладваем, на мінулым тыдні мы самі ізноў неаднаразова парушылі Канстытуцыю РБ, Артыкул 33, Артыкул 19 Усеагульнай Дэклярацыі Правоў Чалавека ААН а таксама шэраг іншых дакумэнтаў, якія гарантуюць свабоду слова і забараняюць цэнзуру.
Вось жыхар Воршы, абазнаны ў сэксуальных схільнасьцях аднаго заходняга лідэра піша , што той падобны да Брежнева:
“Только Брежнев коллекционировал автомобили, а А. коллекционирует малолетних проституток. Зная слабости Брежнева, президенты других стран дарили ему автомобили. Что планирует подарить яму Л.?”
Не надрукавалі, і не таму, што тут намякаецца на праблемы з інтымным здароўем чатыражды героя сацыялістычнай працы і савецкага саюза, палымянага барацьбіта за мір і дружбу ва ўсім сьвеце. А таму, што плягіят: яўна сьпісана з задачніка па арытмэтыцы пачатковай школы. Памятаеце: Аня мае два яблыкі, а Коля тры дні ня мыў рукі. Чаму задаволена ўсьміхаецца ўчастковы міліцыянэр?
А вось таварыш зь цікавым імем “Стыдно, товарищи...” піша:
“Это токой УЖАСНЫЙ УЖАСНЫЙ УЖАСНЫЙ СТЫД слышат на "Радио Свабоде" этого бестыжово дилетанта ( " "доктора" " в четырех ковычках, ибо он и хирург - что две большые разницы, товарищи), слушать этого по сути больного человека (который постулирует одно и через мгновение, даже не заметив, делает обратное - например унижает других народов в стиле Алксниса-Жириновскав, самым типично-гнусным советским манером)... Это сногшыбательная нахальность и стыл "Свабоды" ОДНОВРЕМЕННО.”
Напісана ад душы (мы толькі прафэсіі тут памянялі), але – не надрукавалі, бо непакоімся за здароўе. Калі нават слухаць гэтага дылетанта такі “УЖАСНЫЙ УЖАСНЫЙ УЖАСНЫЙ СТЫД”, дык калі даць пісьмовую цытату, атрымаецца не чатыры, а шэсьць двукосьсяў вакол слова “доктар”. Гэта, безумоўна, шлях у Кнігу рэкордаў Гінэса, але не прамы, а праз райсуд за абразу правілаў правапісу. Дарэчы, аўтар відавочна памятае пра суд за мяккі знак, таму сам ашчадна ім карыстаецца – а мы людзі мяккія, нам такі “стыл” не пасуе, таму й не надрукавалі.
Далей вось такі допіс:
“Усім маскалям. Мы, беларусы, турбуемся за сваю краіну, сваіх дзяцей і за іх будучыню. Нам непатрэбныя чужыя войскі на нашай зямлі, тым больш расейскія, яны паказалі свае паводзіны у Грузіі і Чачэніі.”
Не надрукавалі, і не таму, што нехта мог бы пакрыўдзіцца на мянушку, ці на голыя эмоцыі, а таму што гэта ваенная тайна. Калі ў Google набраць слова MASKAL, дык уведаеце, што гэта кодавая назва вучэньняў Пэнтагону, якія праводзіліся Міністэрствам абароны ЗША ў 2000 годзе. Расшыфроўваецца як “Праект масавых ахвяраў”. Як там расшыфроўваецца BULBASH, нават нам, цэнзарам, невядома.
Вось яшчэ меркаваньне:
“Нет такого понятия в исторической науке "сялянская нацыя", "гарадская нацыя". Нация либо есть, либо ее нет. А., Б.! Не смешите, как историки, своими дилетантскими (почти шулерскими) понятиями других историков или с историческим образованием! Эта туфта тут не проходит !”
Калі нехта думае, што не надрукавалі з прычыны таго, што аўтар памыляецца, то ён памыляцца, хаця аўтар памыляецца і вызначэньне “сялянская” ужываецца не толькі да гатункаў кілбасы, але і для нацыяў, якія гэту кілбасу вырабляюць. Калі нехта думае, што не надрукавалі з-за абразы, не памыліцца, але гэта ня ўся праўда. Гэты допіс забаранілі, бо мы супраць забароны сьмяшыць іншых гісторыкаў і асабліва асобаў з гістарычнай адукацыяй, бо такія асобы часам зьяўляюцца гістарычнымі асобамі, асабліва калі яшчэ з эканамічнай адукацыяй.
Яшчэ адна заўвага пра пэрсаналіі:
“Да какой же он "активист оппозиции"? Его в оппозиции не видно и не слышно...годами. Периодически, 4-5 раз в году выползает откуда-то гэты былы учитель и демонстрирует свою активность в Минске. Ничего кроме смеха "оппозиционер" уже давно не вызывает.:))”.
Мы за сьмех (гл. папярэдні абзац), але таксама за здаровы лад жыцьця: з аднаго боку, вы вашага героя не бачыце гадамі, з другога – заўважаеце 4-5 разоў на год. Ну што б людзі падумалі, калі б такое прачыталі напярэдадні суботы, калі адзначаецца прафэсійнае сьвята цэнзуры – Сусьветны дзень псыхічнага здароўя?..
З гэтым днём таксама віншую дапісчыка Паўла, якія змагаецца з жыда-масонамі ў выглядзе палякаў у прыватнасьці і Эўразьвязу ў цэлым, спэцыяліста ў расавай тэорыі і яе прымяненьні да чарнаскурых беларусаў Дзімыча, і ўсіх астатніх аўтараў, якія прадэманстравалі віртуознае валоданьне сынанімікай да унівэрсальнага душэўнага аргумэнта “сам дурань”.
Бывайце здаровы, шаноўныя камэнтатары, прабачце, што кожнага не ўзгадаў, ня здолеў пакрыўдзіць адразу ўсіх, таму пра новыя камэнтары, допісы і званкі з рабочага станка цэнзара – праз тыдзень!
Ваш дзяжурны Цэнзар.