У мястэчку Вішнева Валожынскага раёну каля мясцовага касьцёлу ўрачыста адкрыта крыніца, якая шэсьць стагодзьдзяў давала людзям гаючую ваду, а ў савецкія часы была закіданая камянямі.
Добраўпарадкавалі крыніцу сумеснымі намаганьнямі вернікі мясцовай парафіі Наведваньня найсьвяцейшай дзевы Марыі, пры дапамозе вернікаў сталічнай парафіі касьцёла Сымона і Алены. Таксама ім актыўна дапамагалі мясцовыя праваслаўныя. Асьвяціў крыніцу архібіскуп менскі і магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.
Падчас урачыстай імшы Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў вернасьць хрысьціянскай традыцыі сумесна наладжваць жыцьцё, вырашаць праблемы праз супрацу і узаемадапамогу. Архібіскуп заклікаў вернікаў жыць паводле хрысьціянскіх маральных нормаў. У сваім слове да вернікаў Тадэвуш Кандрусевіч згадваў словы патрыярха Кірыла падчас нядаўняга наведваньня ім Беларусі.
Мясцовая настаўніца Тэрэза Пупа пайменна назвала і падзякавала ўсім, хто дапамагаў аднавіць крыніцу, у тым ліку прадстаўнікам мясцовай, Валожынскай і Менскай абласной адміністрацый.
Мястэчка Вішнева вядомае больш за 600 гадоў, касьцёл Наведваньня найсьвяцейшай дзевы Марыі быў падубаваны ў 1424 годзе, нагадаў айцец Уладзіслаў Завальнюк, які дапамагаў у аднаўленьні крыніцы. Айцец Уладзіслаў заклікаў вернікаў берагчы мясцовыя традыцыі і шанаваць гісторяю Беларусі. Урачыстая імша, а таксама ўсе ўрачыстасьці у Вішневе праходзілі на беларускай мове.
У гонар падзеі каля крыніцы былі пасаджаныя дрэвы. Адно зь іх — вішню -мясцовыя жыхары пасадзілі ў памяць пра ксяндза Уладыслава Чарняўскага, які болей за 50 гадоў кіраваў мясцовай парафіяй.
Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч:
“Няхай гэтая адноўленая крынічка ня будзе для нас такім талісманам, які людзі носяць і думаюць, што ўсё будзе добра. Гэтак, як павесяць падкову на аўтамабіль і думаюць, што ўсё будзе добра. Трэба ня толькі пасьвяціць машыну, але трэба добра вывучыць правілы дарожнага руху. Хай і дзесяць падкоў навесь, нічога ня будзе, калі ня ўмееш вадзіць. Таксама і нам. Трэба ведаць нашы нормы, якія нам даў Бог. І жыць паводле іх. Няхай сёньняшняя ўрачыстасьць нам дапаможа ў гэтым”.
Настаўніца Вішнеўскай сярэдняй школы Тэрэза Пупа:
“Вельмі шмат працавалі дзеля гэтай крыніцы і людзі, якія маюць уладу. Гэта Альшэўскі Віктар, начальнік мясцовага цэха дрэваапрацоўкі Валожынскага лясгасу. Таксама з прадпрыемства “Белтрубаправодбуд” шмат працавалі Казакевіч і Багуслаўскі. Дапамагалі машынамі, дапамагалі сродкамі, якія маюць. І асабліва мы ўдзячныя нашаму лясьнічаму, які ёсьць старшынёй касьцельнага камітэту, гэта Пётар Балдоўскі”.
Жыхарка Вішнева Тэрэза Крымоўская распавяла пра гісторыю крыніцы:
“Я, калі была малая, то памятаю, як гэта ў нас была такая жывая вада. А потым яна была запушчаная і закіданая каменьнямі. Ведаеце, час быў такі, калі і касьцёлы руйнавалі. І вось я нейк прыехала, а я доўга жыла ня тутака, пайшла прыбраць за магіламі ксяндзоў і паглядзела, а што адбываецца з крыніцай. Знайшла каменьні і празь іх сачылася вада. Вось гэтая вада, якая зараз б’е з крыніцы. І неўзабаве людзі, вернікі, пачалі тут зьбірацца ды паступова ўсё расчысьцілі, а потым сумеснымі намаганьнямі, вось дзякуючы і айцу Ўладзіславу зь Менску, тут усё добраўпарадкавалі.”
Вернікаў павіншаваў прадстаўнік Менскага аблвыканкаму Іван Маркевіч:
“Сёньня на Валожынскай зямлі важная і радасная для ўсіх нас падзея. У нас стала больш на яшчэ адну сьвятыню. Ад імя Менскага аблвыканкаму я віншую вас усіх з гэтым выдатным і нават гістарычным днём. Найперш жадаю вам здароўя”.
Паводле народнага паданьня, вада з крыніцы ад касьцёлу Наведваньня найсьвяцейшай дзевы Марыі дапамагае хворым на рэўматызм і лечыць ад захворваньняў зроку. Пасьля асьвячэньня крыніцы сюды за жыватворнай вадой едуць людзі з усіх куткоў Беларусі.

ВІДЭА
Your browser doesn’t support HTML5