З тэлефанаваньня нашай сталай слухачкі:
„Са зьяўленьнем новых вядучых праграмы „Званкі на Свабоду” зьнікнуў ручаёк шчырых народных меркаваньняў аб праўдзівай сытуацыі, дакладней, палітычнай сытуацыі ў Беларусі. Абмяркоўвуюцца тэмы званкоў, акрамя беларускай мовы, чацьвёртай-пятай значнасьці. Зьніклі з эфіру шматлікія галасы. Яшчэ трохі, і Лукашэнка будзе захапляцца вамі, спадар Лукашук. На вуліцах, зьбіваючы, разганяюць. Мілінкевіч даслоўна ўсыпляе. Пагружаюцца беларусы ў чарговую сьпячку гадоў на дваццаць-трыццаць. Калясальную шкоду нанёс Мілінкевіч дэмакратычнаму руху. Любая паступка толькі акрыляе дыктатараў, але не зьмяняе іх”.
Гэтую франтальную атаку ды іншыя залпы ў бок Радыё Свабода, Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Лукашэнкі, ня згадваючы ўжо Аляксандра Лукашука, прыме на свае грудзі наш калега, падхарунжы польскага войска, Ян Максімюк у сваёй перадачы „Званочкі” ў нядзелю, 4 кастрычніка (паўтор у сераду, 7 кастрычніка).